Нарушители дисциплины заплатили 4 миллиона рублей штрафов

Общество

І не ведалі, што правяраць будуць
Міліцэйская машына імчыць па аўтатрасе Віцебск-Полацк. Разам са старшым інспектарам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А. А. Шацілам у чарговы раз наведваем зернесушылкі, мехдвары і фермы некаторых гаспадарак раёна.
“Жнівень – напружаны час і для міліцыянераў, – расказвае Андрэй Аляксандравіч. – Участковыя кожны дзень бываюць у гаспадарках, правяраюць, ці п’яныя механізатары, ці на месцы вартаўнік. Часта прыязджаюць і на поле, дзе механізатары на ноч пакідаюць камбайны. Дзякуй богу, там ніякіх парушэнняў не выяўлена. Вартаўнікі пільныя, у пачатку работы правяраюць наяўнасць паліва ў КЗСах, а раніцай трымаюць справаздачу перад камбайнерамі”.
Але вось на мехдвары ў Язвіне пра добрую дысцыпліну і парадак нельга сказаць. У мінулую суботу а адзінаццатай гадзіне вечара сустрэлі тут нецвярозага вартаўніка. “Зуб балеў, таму і выпіў спіртнога, – расказаў мужчына. – Адкуль жа я ведаў, што менавіта сёння мяне правяраць будуць”. Супрацоўнік РАУС складвае пратакол і тлумачыць вяскоўцу, што матэрыялы праверкі будуць накіраваны ў суд.
Накіроўваемся на язвінскую ферму. Цялятнік тут не асвятляецца. Вартаўнік вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што адказвае яшчэ і за захаванасць маладняку.
Асвятленне – “слабае звяно” на многіх мехдварах. Вось і ў майстэрні ў Башнях было цёмна. Не было тут і вартаўніка. І гэта пры тым, што некалькі дзён таму з гэтага мехдвара ўкралі 120 літраў бензіну.
А вось на сушылцы ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” з вартаўнікамі ўсё ў парадку. Як расказаў аператар Юрый Лейчанка, ёсць спецыяльны журнал рэгістрацыі вартаўнікоў. Кожны раз ім тлумачаць, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу. На зернесушылцы сустрэлі і кіраўніка гаспадаркі А. Ф. Яхіяева, які кожны дзень асабіста кантралюе работу комплексу.
А вось з пастухамі ў райаграсэрвісе праблемна. Так, пастух фермы Каравайніца быў на рабочым месцы ў нецвярозым стане. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны ў суд.
У “Сіроцінскім”, “Мішневічах”, “Лаўжанскім” і “Ульскім” у гэты дзень не было выяўлена ніякіх здарэнняў і надзвычайных сітуацый.
А ўвогуле, па падліках Андрэя Аляксандравіча Шацілы, сёлета ў сельскай гаспадарцы зарэгістравана 29 выпадкаў парушэння працоўнай дысцыпліны. Складзена столькі ж адміністрацыйных пратаколаў, агульная сума штрафаў складае больш за чатыры мільёны рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *