Железная дорога – не место для прогулок

Безопасность

«6 чалавек загінула, 3 – траўміравана»
У Віцебскім транспартным рэгіёне адзначаецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці фактаў траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам. Так, за 6 месяцаў зафіксавана 9 выпадкаў траўміравання, з іх 6 — са смяротным зыходам. За аналагічны перыяд мінулага года было адпаведна 17 і 10. А вось літаральна за адны выхадныя ў канцы ліпеня чыгуначны транспарт смяротна траўміраваў 3 маладых людзей.
Для прафілактыкі такіх правапарушэнняў і быў арганізаваны 8 жніўня на чыгуначнай станцыі Шуміліна рэйд. У склад рабочай групы ўвайшлі спецыяліст транспартнага віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, супрацоўнікі ваенізаванай аховы, віцебскага АУСТ і прадстаўнік віцебскай транспартнай пракуратуры.
За пяць гадзін рэйду да адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей ва неўстаноўленых месцах прыцягнуты 13 чалавек. Згодна з арт. 18.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за такі пераход можна выкласці з кашалька да 70 тысяч рублёў.
Прызнацца, фактаў пераходу чыгуначных шляхоў ва неўстаноўленых месцах на станцыі Шуміліна зафіксавана намнога больш. У некаторых выпадках гэта былі маладыя людзі, якія не дасягнулі ўзросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, і з імі праведзена прафілактычная гутарка. Некаторых удалося накіраваць на правільны маршрут па пераходнаму пераходу.
Што ж, асабістая бяспека — справа кожнага. Толькі сам чалавек зможа засцерагчы сябе, калі будзе выконваць хаця б элементарныя меры перасцярогі. Мы заўсёды павінны памятаць: чыгунка — зона павышанай небяспекі.
К. ДУБАЎ, памочнік Віцебскага транспартнага пракурора.
Надрукавана ў №64 ад 23.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *