1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Общество Официально

Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія вучні!
Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня – знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўдным сяброўствам. Ён адкрывае дзверы ў школы і гімназіі, вучылішчы і каледжы, акадэміі і ўніверсітэты.
Сапраўдныя веды і творчыя здольнасці чалавека заўсёды высока цаніліся ў нашым грамадстве, служылі крытэрыем мудрасці і прафесіяналізму. Ад інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі залежаць сацыяльна-эканамічны дабрабыт, навукова-тэхнічны і духоўны прагрэс нашай краіны.
Жадаем усім, хто прыйдзе 1 верасня ў класы, мэтанакіраванасці. Настаўнікам – цярпення і мудрасці, вучням – упэўненасці ў сабе, выдатных адзнак, насычанага жыцця ў новым вучэбным годзе. Менавіта вы, сённяшнія школьнікі, будзеце пісаць новыя старонкі гісторыі нашага раёна, мацаваць яго развіццё і працвітанне.
У добры шлях у краіну ведаў!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.   Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *