Зачем пастор Питер Бенге из Новой Зеландии приехал в Шумилинский район?

Актуалии Людзі і лёсы

Пітэр Бенге (трэці справа) з шумілінскімі і гарадоцкімі Тарбеевымі.

Вяртанне на зямлю продкаў

Сяргей і Аксана Тарбеевы разам з сынамі Дзмітрыем і Іванам, а таксама мамай главы сямейства Надзеяй прыехалі ў мінулыя выхадныя ў Шуміліна з Гарадка, каб сустрэцца з магчымым сваяком, пастарам з Новай Зеландыі Пітэрам Бенге. Гэта ж мэта прывяла да прызначанага месца сустрэчы і Тамару Якаўлеву з Шуміліна. Нядаўна праз газету была агучана просьба да ўсіх, хто носіць прозвішча Тарбеевы ці неяк з ім звязаны –  адгукнуцца. Гэтыя людзі, хоць і не ўпэўнены ў магчымасці сваяцтва, прыехалі на сустрэчу.
Нагадаем, што сваякоў шукае пастар англіканскай царквы з Новай Зеландыі, продкі якога па лініі маці да рэвалюцыі валодалі маёнткам Екацярынгоф у Мішневіцкай воласці Гарадоцкага павета. Маёнтак уключаў у сябе тры вёскі – Пузанава, Мішкі і Паддуб’е. Яшчэ да 1917 года прадзед Пітэра Іван Міхайлавіч Тарбееў услед за дачкой Марыяй Іванаўнай, што выйшла замуж за англічаніна, пераехаў у Новую Зеландыю. Гэтым самым была абарваная ўсялякая сувязь з родным братам Івана Георгіем і сёстрамі Марыяй і Надзеяй.
Пітэру вельмі хочацца знайсці хоць нейкія сляды брата свайго прадзеда. Ён ведае, што Георгій Тарбееў да 1923 года працаваў настаўнікам у Паддубскай школе Сіроцінскага сельскага Савета і жыў разам з сёстрамі і двума пляменнікамі на хутары Екацярынгоф…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Цалкам матэрыял можна пачытаць ў №70 ад 11.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *