В Шумилинском районе проверили, как используются участки, выделенные под индивидуальное строительство

Актуалии Президент Экология

Які гаспадар – такі і ўчастак
Рэйд па праверцы выкарыстання ўчасткаў, выдзеленых пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, прайшоў па населеных пунктах Шумілінскага раёна.
Будуецца дом у Куціне.
А пра гэты ўчастак гаспадары забылі.
На зямлі павінен быць парадак, на ўсёй зямлі і на кожным яе ўчастку. Гэта тычыцца і вялікіх населеных пунктаў, і маленькіх вёсачак.
Гэта патрабаванне закона і патрабаванне жыцця. Павінны быць дагледжаныя і тыя ўчасткі, якія прадастаўлены людзям для будаўніцтва жылых дамоў.
У раёне вядзецца кантроль за выкарыстаннем такіх зямельных участкаў, захаваннем тэрмінаў будаўніцтва, парадкам на ўчастку. На гэта нацэльваюць Указы Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь № 667 ад 27 снежня 2007 год “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў” і № 87 ад 7 лютага 2006 года “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач”.
У адным з такіх рэйдаў пабывала і карэспандэнт раённай газеты.
Начальнік  аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Зоя Гарэленкава і начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Зянькова накіраваліся ў некаторыя населеныя пункты Дабейскага і Светласельскага сельсаветаў…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №72 ад 18.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *