Статус командира шумилинские моряки оставили за Анатолием Бычковым

Общество

Не людзі паміраюць…
3 лістапада члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ваенных маракоў” ушанавалі памяць былога старшыні арганізацыі капітана 2 рангу Анатоля Бычкова, якога год таму не стала. Так, маракі аднагалосна пастанавілі назаўжды пакінуць за лідарам статус свайго камандзіра.
Вярнуўшыся пасля службы на сваю малую радзіму, Анатоль Леанідавіч стараўся максімальна быць карысным людзям, грамадству, падрастаючаму пакаленню. Ён быў удзельнікам і ініцыятарам шматлікіх раённых патрыятычных мерапрыемстваў, ён сабраў вакол сябе і павёў наперад шумілінскіх маракоў. Менавіта дзякуючы апантанасці А. Бычкова, раённая арганізацыя стала дужым, згуртаваным калектывам, здатным на добрыя справы. Шумілінская ваенна-марская база, Обальская флатылія, “Шатры маланкі” – гэтыя і многія іншыя праекты нарадзіліся і жылі, дзякуючы А. Бычкову. Гэта быў чалавек слова і справы.
Боль страты не сціхае – настолькі маштабнай была фігура лідара. Незаменных людзей няма, але ёсць непаўторныя – думка, што рэфрэнам прайшла праз памятнае мерапрыемства.
Месца сустрэчы не зменіць ніхто.  Ля мемарыяльнай дошкі, устаноўленай у гонар капітана 2 рангу, – кветкі. На вадзе – шасцівёсельны ял “Падводнік Іспянькоў”, парусы якога развівае калючы восеньскі вецер…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №86 ад 06.11.2018 г.
Урачыстасці ля “Марскога каменя”. Старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза ваенных маракоў” Віктар Прыходзька, старшыня ГА “БСВМ” В. Халадзілін.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *