7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуалии Общество

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя землякі!
7 лістапада 2017 года – памятная дата ў летапісах многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла ў жыццё такія асноватворныя прынцыпы як права нацыі на самавызначэнне, павагу да людзей працы і  іншыя.
У Рэспубліцы Беларусь дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтага дня для нашага грамадства.
З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні папярэдніх пакаленняў, якія і зараз працягваюць заставацца прадметам нашай асаблівай гордасці.
Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – вось тыя ўрокі, які мы бяром з мінулага і выкарыстоўваем у цяперашні час.
Напярэдадні гэтага святочнага дня шчыра жадаем усім міру і дабра, упэўненасці ў заўтрашні дні, натхнення і энергіі ў ажыццяўленні намечаных планаў на карысць сваіх сем’яў і сваёй малой радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт.           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №86 ад 06.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *