Многие шумилинцы и зимой рулят на своих велосипедах и нарушают ПДД

Актуалии Безопасность

На веласіпедзе – летам
Далёка не ўсе жыхары раёна паставілі свае веласіпеды на зімовае захоўванне і ездзяць на іх зараз, ствараючы аварыйную сітуацыю на дарозе. Таго і глядзі, што паслізнуцца і трапяць пад колы. Да таго, далёка не ўсе веласіпедысты падаюць рукой сігналы манеўравання.
“Асабліва небяспечныя веласіпедысты ў цёмны час сутак, бо часта яны едуць без флікераў, катафотаў і спецыяльных камізэлек, – кажа начальнік ДАІ РАУС Мікалай Гаралевіч. – Вадзіцелям бывае нялёгка разгледзець такіх удзельнікаў дарожнага руху.  Правіламі не забаронена ездзіць на веласіпедзе ў зімовы час. Але ж трэба з павагай адносіцца да вадзіцеляў аўтамабіляў, а таксама не забываць пра ўласную бяспеку.
Калі зімы бясснежныя, асфальтавае пакрыццё чыстае і трэба тэрмінова ехаць на веласіпедзе, за гэта ніхто штрафаваць не будзе пры ўмове, што ў цёмны час сутак на веласіпедзе ўключаны ліхтары: спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага. Для сваёй бяспекі чалавек павінен апрануць святловяртальную камізэльку і ехаць па тратуары, а пры яго адсутнасці – па краю праезнай часткі.
Правіламі дарожнага руху  забараняецца язда на веласіпедзе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы. Не варта забываць і пра адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху. Так, артыкул 18.23  Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры ад адной да трох базавых велічыняў за парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе веласіпедам. Калі парушэнні пацягнулі за сабой стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складзе да 8 БВ, у выпадку нанясення пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання або пашкоджання маёмасці, а таксама пакідання месца дарожна-транспартнага здарэння штраф павялічваецца да 20 БВ”.
Дарэчы, у 2018 годзе за язду на веласіпедзе ў снегапад былі прыцягнуты да адказнасці 6 чалавек.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №3 ад 09.01.2019 г.