7 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай службы раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята.
Залог поспеху вашай работы – у зладжанасці дзеянняў машыністаў, пуцейцаў, вагоннікаў, энергетыкаў, сувязістаў, кіроўцаў – усіх, хто звязаў свой лёс з чыгункай.
Упэўнены, што вы і далей будзеце паспяхова вырашаць пастаўленыя перад Беларускай чыгункай задачы, дэманстраваць кампетэнтнасць і адказны падыход да справы, апраўдваць давер пасажыраў. Спадзяемся, што ваша справа, адна з самых складаных і адказных, заўжды будзе запатрабавана эканомікай і грамадствам.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам галіны, якія заклалі слаўныя працоўныя традыцыі нашай чыгункі.
Са святам! Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *