Звоните — и социальная служба придёт к вам

Актуалии Общество

Сацыяльная служба ідзе да вас
Добра, калі ты малады, здаровы, калі ты лёгка можаш  пакалоць прычэп дроў і прынесці суды вады ў хату. А калі ўжо нестае сіл, калі падкралася немач, хто тады дапаможа? У такіх выпадках на дапамогу прыйдзе сацыяльная служба.
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) нам паведамілі, што нядзеяздольныя грамадзяне могуць разлічваць на такія віды паслуг, як колка і складванне дроў, мыццё (у пральнай машыне ТЦСАН), развешванне і прасаванне бялізны, перанос і складванне торфабрыкету і каменнага вугалю, механізаванае абкошванне травы, а таксама на паслугі аўтатранспарту.
Вядома, усе гэтыя паслугі платныя, але цана абсалютна пасільная для кожнага.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць прама ў ТЦСАН (Шуміліна, вул Юбілейная, д. 8, каб. 17) ці па тэлефоне 4-53-22 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у рабочыя дні.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №6 ад 23.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *