Спортивный праздник «СуперПапа» в Шумилино провела районная организация «БРСМ»

Актуалии Молодёжь Семья Спорт, туризм

Калі тата – Супер

Па ініцыятыве райкама ГА БРСМ у Шуміліне прайшло спартыўна-забаўляльнае свята “СуперТата”. “У маі гэтага года ў рэспубліцы стартаваў новы праект ГА БРСМ “ТатаЗала”, – расказала в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Марыя Камісарава. – У першую чаргу праект накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў”.

Сумесна з работнікамі ФАЦ райкам БРСМ падрыхтаваў для ўдзельнікаў свята разнастайную праграму, у якой таты з дзецьмі паказвалі свае лепшыя якасці. За званне “СуперТаты” вырашылі пазмагацца сем тат.

Спартыўная зала ў той вечар поўнілася дзіцячай радасцю і смехам, сыночкі і дачушкі з задавальненнем бралі ўдзел у розных спартыўных конкурсах са сваім татамі: бегалі і скакалі, малявалі і выдумлялі. І неяк спартыўныя вынікі адышлі на другі план. А галоўнымі балельшчыкамі сталі маці, якія заўзята фатаграфавалі і здымалі на відэа свае сем’і.

Конкурсы праляцелі ў адно імгненне. Як казалі ўдзельнікі мерапрыемства, свята сапраўды ўдалося.

Па выніках конкурсаў званне “СуперТата” атрымаў Аляксандр Пучынскі (выступаў з дачкой Анастасіяй), другое месца ў Мікалая Старавойтава і Станіслава, трэцяе – у Вадзіма Стральцова і Уладзіслава. Арганізатары мерапрыемства выказваюць ўдзячнасць і іншым ўдзельнікам – Дзмітрыю і Марыі Байдаковым, Аляксею і Ягору Белюсевым, Юрыю і Валерыі Чарнышовым, Аляксею і Івану Асяпёнкам.

Свята “СуперТата” – першая спроба райкама ГА БРСМ працаваць з маладымі сем’ямі. Як адзначыла Марыя Камісарава, у бліжэйшы час будзе створаны клуб “ТатаЗала” для маладых сем’яў.

Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г.