Ставим автомобиль на учёт

Актуалии

Дзе паставіць аўто на ўлік?
“Купіў легкавушку, дзе лепш яе аформіць і паставіць на ўлік?” – пытаецца жыхар райцэнтра Р. В. Іваноў.
Гэта пытанне мы адрасавалі старшаму інспектару па адміністрацыйнай практыцы ДАІ  РАУС  Віктару Бурлакову.
“Афармляць машыну трэба ў рэгістрацыйным аддзяленні абласной дзяржаўтаінспекцыі, якая знаходзіцца ў Віцебску па адрасе: Маскоўскі праспект, 57, – расказаў Віктар Мікалаевіч. – Там жа можна і застрахаваць машыну, а непадалёк – прайсці тэхагляд. Рэгістрацыйнае аддзяленне абласнога ДАІ працуе ў рабочыя дні з 9 да 13 гадзін і з 14 да 16 гадзін”.
Дарэчы, у дзяржаўтаін-спекцыю часта тэлефануюць жыхары раёна наконт замены вадзіцельскага пасведчання. Аднавіць яго можна па вышэй названым адрасе ў абласной дзяржаўтаінспекцыі.

Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *