14 октября – День матери!

Актуалии Официально

Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём маці!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, расціце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне.
Жадаем усім маці нашага раёна міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Няхай вашы родныя і блізкія заўсёды акружаюць вас клопатам і увагай, няхай дзеці радуюць сваімі поспехамі!
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *