Сельские ФАПы и амбулатории получают новый облик

Актуалии Здоровье Сельское хозяйство

ФАП в агрогородке Кривое Село

ФАП папрыгажэў
Развіццю медыцыны на вёсцы дзяржава ўдзяляе прыярытэтную ўвагу. Аб гэтым сведчаць і адноўленыя ФАПы ў аграгарадках. Вось і сёлета значна папрыгажэў фельчарска-акушэрскі пункт у Крывым Сяле. І не толькі знешне. Тут адрамантавалі дах, памянялі вокны і дзверы. Зрабілі некалькі ўтульных кабінетаў: для прыёму хворых, працэдурны, акушэрскі і дзіцячы. Ва ўсе закупілі новую мэблю.
“На гэтым не спынімся, – адзначае галоўны ўрач раёна. К. Ф. Баканаў. – У наступным годзе мяркуем закупіць для Крывасельскага ФАПа стаматалагічную ўстаноўку. У аграгарадок па графіку будзе прыязджаць зубны доктар. Дарэчы, зараз поўным ходам ідзе рамонт ФАПа ў Дабеі. Закупілі будаўнічыя матэрыялы для рамонту ФАПа ў Ляжнях”.

Амбулатория в агрогородке Мишневичи

У амбулаторыі прасторна
Калі параўнаць былую амбулаторыю ў Мішневічах, якая знахо-дзілася непадалёк ад бальніцы сястрынскага догляду, і сённяшнюю, то гэта – зямля і неба. Па-першае, двухпавярховы будынак амбулаторыі, што бачыце на здымку, уражвае сваёй годнасцю, упрыгожвае вясковую вуліцу. Знешне будынак у гэтым годзе абтынкавалі і пафарбавалі. У новай амбулаторыі знайшлося месца не толькі для трох кабінетаў, як было ў былой амбулаторыі, але і з’явіліся дзіцячы кабінет, працэдурны, акушэрскі, кабінет дзённага стацыянара і лабараторыя.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *