«Белорусский Красный Крест». Районная организация действует

Актуалии Общество

“Клопат”
У рамках рэспубліканскай кампаніі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Клопат” у Шуміліне праходзіць акцыя па аказанні дапамогі адзінокім пажылым, цяжка хворым людзям, інвалідам – падапечным службы сясцёр міласэрнасці Беларускага Чырвонага Крыжа.
Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў раёна з просьбай: па магчымасці зрабіць ахвяраванні нямоглым людзям.  Абаненты МТС могуць адправіць SMS-паведамленне на кароткі нумар 553 у наступным выглядзе: 501, прабел, сума ахвяравання. Напрыклад, SMS-паведамленне можа выглядаць наступным чынам: 501 5000.
Ахвяраванне можа зрабіць любы абанент МТС з дадатковым балансам рахунку (не менш за 10000 рублёў), тэлефон якога не заблакіраваны. Усе сабраныя сродкі пойдуць на аказанне дапамогі падапечным службы сясцёр міласэрнасці Беларускага Чырвонага Крыжа.
“Чароўны куфэрак”
Шумілінская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную акцыю  “Чароўны куфэрак” па збору ў насельніцтва былога ва ўжыванні  адзення: верхняга мужчынскага і жаночага, дзіцячага, касцюмаў, штаноў, джэмпераў, сукенак, спадніц, хустак, шкарпэтак, пасцельнай бялізны. Рэчы павінны быць чыстымі і не патрабаваць рамонту. Абутак, галаўныя ўборы і ніжняя бялізна прымаюцца толькі новыя.
Усе рэчы, што будуць сабраны, прызначаны для людзей з абмежаваным дастаткам: адзінокіх састарэлых, інвалідаў 1-2 групы, дзяцей-сірот, а таксама людзей, памер пенсіі якіх не перавышае пражытачны мінімум.
Акрамя гэтага, мы хочам разам з вамі, паважаныя жыхары раёна, падрыхтаваць да зімы цёплыя рэчы для тых, хто ў гэтым мае патрэбу: звязаць шкарпэткі, рукавічкі, шалікі і шапкі. У сувязі з гэтым просьба прыносіць ніткі рознага колеру.  Усе тыя, хто ўмее вязаць і хоча зрабіць падарунак састарэлым і дзецям, могуць  звярнуцца да нас у таварыства Чырвонага Крыжа. Цёплыя рэчы знойдуць сваіх гаспадароў, данясуць да іх і цеплыню вашых сэрцаў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: 895-04-96, 511-42-90 (МТС)
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *