7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Новости

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
З гэтым святам звязаны біяграфіі і лёсы людзей старэйшага пакалення, якія верна служылі нашай Айчыне. Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну памяці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент нашай эканомікі, адстаялі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі дзяржаву дасягненнямі.
Сёння наша краіна, абапіраючыся на  традыцыі і гістарычны вопыт, упэўнена ідзе ўласным шляхам, забяспечвае сваё раз-віццё на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці. Няхай гэтае свята нагадвае пра высокія ідэалы і  высакародныя мэты, прымусіць кожнага з нас яшчэ раз задумацца аб пройдзеным і будучым, дапаможа прыйсці  да згоды, узаемапавагі  і стварэння. І мы, жыхары Шуміліншчыны, сваёй добрасумленнай працай, розумам і талентам павінны ўносіць годны ўклад у памнажэнне эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, у павышэнне дабрабыту жыхароў, паляпшэнне якасці жыцця.
Жадаем усім здароўя і дабрабыту, міру і дабра, упэўненасці і аптымізму, рэалізацыі намечаных планаў на карысць кожнай сям’і і раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.                              Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.