У Шумілінскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

Актуалии Безопасность Новости

“Не  прапальвай  сваё  жыццё!”
У Шумілінскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”, якая мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

У рамках першага этапа супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных адправіліся на аўтавакзал і чыгуначную станцыю райцэнтра, а таксама наведалі чыгуначную станцыю ў Обалі.
Не застаўся без увагі ніводны пасажыр – пасля сустрэчы з удзельнікамі акцыі яны даведаліся пра сітуацыю з пажарамі і прычынамі іх узнікнення, паслухалі довады наконт таго, што курэнне – не толькі шкодная звычка, якая выклікае шэраг захворванняў, але і прычына пажараў і гібелі ад іх людзей.
Юныя памочнікі выратавальнікаў нагадалі нумары экстранных службаў, правілы паводзінаў у выпадку пажара, прапанавалі прыняць удзел у віктарыне, праверыць свае веды ў пытаннях бяспекі, памяняць цыгарэты на цукеркі. На памяць пра сустрэчу і акцыю кожны пасажыр атрымаў буклеты МНС.
Акцыя працягваецца.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.