Специалисты сельхозпредприятий Шумилинского района учились в ОАО «АгроБоровинка»

Актуалии Сельское хозяйство

Современный молочно-товарный комплекс в ОАО "АгроБоровинка"

Вучыліся ў “АграБаравінцы»
На бягучым тыдні адбылася раённая нарада па падвядзенні вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень-лістапад бягучага года. На нарадзе прысутнічалі старшыня райвыканкама У. П. Куранны і начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч.
Як нам расказала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу В. Г. Шыманец, у цэнтры ўвагі былі пытанні рэалізацыі малака дзяржаве, праблемы вытворчасці мяса. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя заатэхнікі і галоўня ветурачы маглі параўнаць вынікі сваёй работы з суседзямі. І тут было што абмеркаваць, аб чым  падумаць. Напрыклад, валавая вытворчасць малака па раёне за студзень-лістапад  у параўнанні з мінулым годам павялічылася на 2%  (а за лістапад на 3%). Але па вытворчасці малака не выйшлі на ўзровень мінулага года  “Сіроцінскі” (95%), “Ульскі”(92%) і “Мішневічы” (87%).
Ёсць пытанні і па колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы: 98,7% да ўзроўню мінулага года. У статках стала менш ажно на 332 галавы жывёлы. Захаваць колькасць кароў на ўзроўні мінулага года змаглі толькі ў “Крыніцы”, “АграБаравінцы”, “Ляжнях”, “Прыдзвінскім” і “Шумі-лінскім райаграсэрвісе”. А  абласное заданне аб павелічэнні буйной рагатай жывёлы на 5% змаглі выканаць усяго дзве гаспадаркі – “Ляжні” і “АграБаравінка”.
Недапрацоўваюць у раёне і па захаванні маладняку, нельга назваць якасным асемяненне кароў. Прыплод за студзень-лістапад склаў 8192 галавы, гэта на 321 цялятка менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. На  леташнім узроўні толькі “Прыдзвінскі” і “АграБаравінка”.
Рэалізацыю малака дзяржаве раён павялічыў на 7%. Па надоях малака і яго рэалізацыі лідзіруе “АграБаравінка”. Надоі на карову за адзінаццаць месяцаў бягучага года склалі ў гаспадарцы 3992 кілаграмы, (плюс 405 кілаграмаў на кожную карову). Арганізацыі работы “АграБаравінкі” ў жывёлагадоўлі была прысвечана другая частка нарады. Яна была практычная, з выездам на жывёлагадоўчы комплекс. Спецыялісты знаёміліся з новымі тэхналогіямі ўтрымання жывёлы і вытворчасці малака. На комплексе некаторыя былі ўпершыню. Пазнавальнае значэнне мелі і паказаныя ўсім прысутным    фільмы “Накірунак вырошчвання рамонтных цялушак” і “Аграсаюз”. Тэхніка вытворчасці малака”.
Ларыса  ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *