Установы аховы здароўя Шумілінскага раёна працуюць у штатным рэжыме

Здоровье Общество

Медустановы працуюць у штатным рэжыме

Ва ўмовах, якія складваюцца зараз, няпроста прыходзіцца медыкам. Яны апынуліся на пярэднім краі барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй. Як паведаміла галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы В. Я. Скарабагатая, установы аховы здароўя Шумілінскага раёна працуюць у штатным рэжыме з улікам мерапрыемстваў, прынятых у сувязі з эпідсітуацыяй. Вядзецца прыём пацыентаў, ім аказваецца неабходная ўрачэбная дапамога. Медыцынскія ўстановы раёна забяспечаны неабходнымі лекамі, спецадзеннем, абсталяваннем.

фота з архіву

Дарэчы, у сувязі з сітуацыяй, паведаміла Вольга Яўгенаўна, у ЦРБ па лініі Міністэрства аховы здароўя і абласнога ўпраўлення дадаткова паступілі 50 медыцынскіх камбінезонаў, 1000 медыцынскіх масак, 25 рэспіратараў.
На сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 2 красавіка, ЦРБ выдзелены дадатковыя сродкі для набыцця неабходных вырабаў медыцынскага прызначэння.
Падтрымка медыкам аказваецца з усіх бакоў. У грамадстве разгарнулася ініцыятыва па дапамозе ўстановам аховы здароўя. Падтрымаць медработнікаў вырашылі прафсаюзы. Так, расказала галоўны ўрач ЦРБ, прафсаюзная арганізацыя бальніцы прыняла рашэнне закупіць за кошт прафсаюза 400 літраў вадкага антыбактэрыяльнага мыла, а таксама 20 літраў дэзсродкаў для апрацоўкі рук. Яны паступяць у бальніцу на наступным тыдні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Для пералічэння дабраахвотных узносаў Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак:
– у беларускіх рублях:
BY29AKBB36429000000800000000 в ОАО «АСБ Беларусбанк» БИК: AKBBBY2X УНП: 190263723
у еўра: BY93AKBB36429000003150000000 В ОАО «АСБ Беларусбанк» БИК: AKBBBY2X УНП: 190263723
Пра ўмовы пералічэння сродкаў можна даведацца на сайце Міністэрства http://minzdrav.gov.by.

Па даручэнні Віцебскага аблвыканкама адкрыты дабрачынны рахунак:
BY74 МTBК3132 0000 0000 0000 0089 в ЗАО «МТБанк» г. Минск БИК: МTBК BY22 УНП: 390477566, получатель платежа: ККУП «Витебский областной центр маркетинга».
Паступаючыя сродкі будуць размяркоўвацца ў адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя па ўзгадненні з Віцебскім аблвыканкамам.
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *