День десантника по-шумилински

Общество

Іх аб’яднала служба ў дэсанце
Сваё 80-годдзе адзначаюць сёлета дэсантныя войскі. Па ўсёй краіне 2 жніўня ў парках і скверах можна было бачыць мужчын у цяльняшках – гэта збіраліся на традыцыйныя сустрэчы былыя вайскоўцы-дэсантнікі.
Прахожыя шчыра віталі і віншавалі групу маладых і больш сталых мужчын у парку г. п. Шуміліна, якіх аб’яднала вайсковае братэрства – служба ў дэсанце. Дэсантнікі з усяго раёна сабраліся, каб адсвяткаваць сваё вайсковае свята — Дзень дэсантнікаў. Строем прайшліся да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць тых, хто загінуў, выконваючы свой вайсковы абавязак. Пад вайсковым сцягам прайшліся па плошчы.
Трэба было бачыць, як азіраліся маленькія хлопчыкі на мужчын у блакітных бярэтах і цяльняшках, як блішчэлі ў іх вочы. І напэўна кожны з іх пазайздросціў бравым вайскоўцам і падумаў: “Калі вырасту, абавязкова буду дэсантнікам!”

Автор Сергей ЕРМОЛАЕВ.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *