На заседании Шумилинского райисполкома проанализировали работу с вторичными ресурсами

Главное Президент Экономика

Другаснай сыравіне – другое жыццё

Работу арганізацый раёна па зборы і выкарыстанні другасных рэсурсаў, а таксама меры па барацьбе з абарочваннем наркотыкаў, гандлем людзьмі і карупцыйнымі злачынствамі абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 26 жніўня.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў адзначыў, што на парадак дня вынесены важныя пытанні. У прыватнасці, ад комплекснай работы ўсіх арганізацый залежыць глыбіня здабычы другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў. Раздзельны збор і перапрацоўка камунальных адходаў прадугледжаны падпраграмай «Абарачэнне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў», Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады. Пэўная работа ў гэтых накірунках вядзецца, але шмат чаго яшчэ трэба зрабіць.

Адходы – у перапрацоўку
Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін прадставіў інфармацыю па першым пытанні, адзначыў, што праграма вызначае неабходнасць мінімізацыі ўтылізацыі камунальных адходаў і атрыманне з іх другасных матэрыяльных рэсурсаў не менш за 25 працэнтаў ад агульнага аб’ёму адходаў. У 2019 годзе былі зацверджаны схемы работы з адходамі, якія прадугледжваюць абсталяванне кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору адходаў – паперы і кардону, шкла, пластыку. У раёне маецца 14 кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору адходаў у Шуміліне і Обалі.
Для захавання адходаў маецца 2 палігоны і 8 міні-палігонаў. Вядзецца работа па рэкультывацыі міні-палігонаў, у 2020 годзе закрыты тры міні-палігоны, да канца года плануецца закрыццё яшчэ аднаго.
УП ЖКГ, арганізацыям раёна даведзены заданні па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама па іх нарыхтоўцы для дзяржаўных патрэб. Так, сёлета плануецца нарыхтаваць 400 тон паперы і кардону, 230 тон шкла, 90 тон пластыку, 30 т бытавога электраабсталявання, 130 тон шын.
УП ЖКГ закуплена абсталяванне для работы з адходамі – прэсы для паперы і пластыку, іншае. Доля другасных рэсурсаў, якія атрымліваюць другое жыццё складае 28,9 працэнта ад агульнага аб’ёму адходаў.
Разам з тым, маюцца выпадкі захавання другасных рэсурсаў. Інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя складзены тры пратаколы на службовых асоб.
Былі заслуханы справаздачы дырэктара УП ЖКГ Аляксея Шпакава, іншых кіраўнікоў арганізацый раёна па рабоце з другаснымі рэсурсамі. Так Аляксей Шпакаў паведаміў, што да канца года за кошт аператара другасных рэсурсаў павінны закупіць кантэйнеры для раздзельнага збору адходаў, што дазволіць павялічыць долю другасных рэсурсаў для перапрацоўкі.

Барацьба з наркотыкамі, алкагалізмам і карупцыяй
Аналіз работы органаў унутраных спраў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі, карупцыйных праявах, а таксама прафілактыцы п’янства і алкагалізму ў раёне прадставіў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Захаранкаў.
Начальнік РАУС адзначыў, што работа павінна весціся сумеснымі намаганнямі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі і ўключаць не толькі лячэнне асоб, якія злоўжываюць наркотыкамі ці алкаголем, але і іх сацыялізацыю, працаўладкаванне.
На ўлік ва ўрача нарколага Шумілінскай ЦРБ сёлета стаіць 2 чалавекі з дыягназам наркаманія, гэтая лічба на працягу пяці год знізілася (у 2016 годзе было 6). Скарачаецца і колькасць злачынстваў, звязаных з абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў – сёлета такія злачынствы пакуль не зарэгістраваныя. Але ў раёне выяўлены 2 факты вырошчвання наркатычных раслін жыхарамі Віцебска. Зніжэнню гэтых злачынстваў спрыяе пастаянная прафілактычная работа, якая вядзецца супрацоўнікамі міліцыі ў школах, працоўных калектывах, праз раённую газету.
Назіраецца і тэндэнцыя зніжэння колькасці выяўленых фактаў гандлю людзьмі, уцягвання ў прастытуцыю. Калі ў мінулыя гады было па 3 такіх правапарушэнні, то сёлета зарэгістраваны адзін выпадак.
П’янства і алкагалізм з’яўляюцца адной з прычын здзяйснення правапарушэнняў, падкрэсліў Аляксей Захаранкаў: 34,7% крымінальных злачынстваў, у тым ліку цяжкіх, людзі робяць у стане алкагольнага ап’янення. У прафілактычных мэтах 8 жыхароў раёна накіраваныя сёлета ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №67 ад 28.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *