Что будет с «бомжатником» в деревне Язвино

Общество

“Што рабіць з бамжатнікам, не ведаем…”

Такі загаловак меў артыкул, змешчаны ў раённай газеце “Герой працы” (№ 94 за 6 снежня 2011 года). У ім гаворка ішла пра стан шматкватэрных жылых дамоў па вуліцы Цэнтральнай ў вёсцы Язвіна. Скаргу жыльцоў  нарадзіў беспарадак у падвале дамоў, многа кватэр пустуе, і ў гэтых пакоях збіраюцца амаральныя элементы, бамжы. Таму жыльцы суседніх пакояў устрывожаны: ці далёка да бяды?

Газетны артыкул быў накіраваны на рэагаванне ва УП ЖКГ. Нядаўна рэдакцыя атрымала адказ за подпісам дырэктара прадпрыемства В. А. Коўзуна. У адказе ідзе тлумачэнне сітуацыі (пра гэта ў матэрыяле ішла гаворка — паўтарацца не будзем), а таксама паведамляецца: “У мэтах рашэння сітуацыі прадпрыемствам вырабляюцца грамадскія туалеты, якія ў бліжэйшы час будуць устаноўлены для жыльцоў шматкватэрных жылых дамоў у в. Язвіна. Для папярэджання ў далейшым пападання сцёкавых вод у падвалы жылых дамоў каналізацыйныя стаякі будуць перакрыты, пасля чаго можна будзе правесці ачыстку падвальных памяшканняў дамоў, іх санітарную апрацоўку.

Каб забяспечыць пажарную і грамадскую бяспеку, захаваць жыллё і інжынерныя сеткі, УП ЖКГ выконвае мерапрыемствы  па спыненні магчымага доступу пабочных асоб у незаселеныя пакоі.”

Ад рэдакцыі. Рашэнне паставіць знадворныя туалеты для жылых дамоў па вуліцы Цэнтральнай у Язвіне злабадзённае. Але гэта, наколькі нам вядома, з’ява  часовая. Тым больш, што ў дамах водаправод, і людзі будуць ім карыстацца па-ранейшаму. Вядома, не меўшы каналізацыйна-помпавай станцыі, нельга разлічваць на тое, што сцёкі не асядуць зноў жа ў падвалах дамоў.

І “несвядомыя грамадзяне” аказаліся б бяссільныя, калі б вокны незаселеных кватэр ад бойкай дарогі не зеўралі разбітым шклом і гнілымі рамамі, а былі закрыты прыгожымі драўлянымі шчытамі, прыбітымі наглуха. Да лепшай пары, да капітальнага рамонту жылля. Ды і з дзвярамі ў такія памяшканні разабрацца няцяжка: скобы, замкі і — парадак. Каб не было ў незаселеных пакоях такога бамжатніка, які давялося ўбачыць падчас разгляду скаргі.

Мікалай ЯНЧЫН.

Надрукавана ў №1 ад 04.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *