Урок бяспекі на свежым паветры правялі для першакласнікаў Шумілінскай СШ № 2

Актуалии Бяспека Образование

Флікеры ў падарунак
Урок бяспекі на свежым паветры правялі для першакласнікаў СШ № 2 супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і аддзялення па ахове аб’ектаў г. п. Шуміліна Чыгуначнага (г. Віцебск) адзела Дэпартамента аховы.

Старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва нагадала першакласнікам, як сябе паводзіць на вуліцы, на стадыёне, як правільна пераходзіць дарогу, каб не трапіць пад колы аўтамабіля, заклікала не пакідаць рэчы без нагляду, берагчы свае мабільныя тэлефоны і веласіпеды.


Начальнік аддзялення па ахове аб’ектаў г. п. Шуміліна Дзмітрый Кірэеў расказаў дзецям, у чым заключаецца работа міліцыянера. Ён нагадаў, што ў цёмны час сутак трэба сябе пазначаць святловяртальнымі элементамі. У падарунак дзеці атрымалі флікеры і салодкія прызы. Потым былі паказальныя выступленні службовага сабакі Соні, якая дапамагае супрацоўнікам аддзялення знаходзіць украдзеныя рэчы і злодзеяў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №71 ад 11.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *