Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Працэдуру аказаў, сродкі не пералічыў
У выніку дзеянняў Камітэта дзяржкантролю вобласці забяспечана прыняцце дадатковых мер па спагнанні і пералічэнні ў бюджэт сродкаў за аказаныя адміністрацыйныя працэдуры ў вобласці сельскай гаспадаркі.
Так, згодна з заканадаўствам пры ажыццяўленні ветэрынарнымі станцыямі адміністрацыйных працэдур «выдача ветэрынарнага пасведчання» і «выдача ветэрынарнага сертыфіката» прадугледжана збіранне з заяўнікаў платы, якая павінна залічвацца ў даход мясцовых бюджэтаў.
Пры гэтым падчас маніторынгу ўстаноўлена не пералічэнне асобнымі арганізацыямі Браслаўскага, Гарадоцкага, Міёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў платы за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур пры выдачы ветэрынарных дакументаў, аказаных ім тэрытарыяльнымі ветстанцыямі, што прывяло да незалічэння сродкаў у мясцовы бюджэт на агульную суму больш за 20 тыс. руб.
Камітэтам накіраваны суб’ектам-заяўнікам адміністрацыйных працэдур рэкамендацыі аб ухіленні выяўленых парушэнняў. Таксама прапанавана адпаведным райвыканкамам забяспечыць прыняцце вычарпальных мер па недапушчэнні на падведамасных тэрыторыях падобных парушэнняў у далейшым.

Праверак стане больш
КДК Віцебскай вобласці сумесна з дзяржаўнымі органамі правёў работу па фарміраванні плана выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 года ў Віцебскай вобласці.
У гэты перыяд уключана 486 праверак суб’ектаў вобласці, што вышэй за аналагічны перыяд мінулага года (425). Правам правядзення праверак скарысталіся тэрытарыяльныя падраздзяленні 17 дзяржорганаў (з 39). Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінпрыроды, Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў. План выбарачных праверак размешчаны на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю ў сеці Інтэрнэт 15 снежня 2020 года.

Завяршыць будаўніцтва ў тэрмін
КДК выявіў наяўнасць у вобласці каля 500 зямельных участкаў, па якіх перавышаны тэрміны завяршэння будаўніцтва жылых дамоў
З тым, каб скараціць колькасць незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач, а таксама эфектыўна выкарыстоўваць землі, на заканадаўчым узроўні ўстаноўлены тэрміны будаўніцтва і наступствы за іх невыкананне. Праведзеныя КДК Віцебскай вобласці кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што патрабаванні заканадаўства далёка не заўсёды выконваюцца як грамадзянамі, так і асобнымі работнікамі мясцовых органаў улады.
Так, дзяржаўнымі кантралёрамі выяўлена наяўнасць у вобласці парадку 500 зямельных участкаў, па якіх перавышаны вызначаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №87 тэрміны завяршэння будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым практычна ў кожным раёне ёсць дамы, па якіх тэрміны будаўніцтва перавышаны больш чым на 4 гады. Такая сітуацыя назіраецца ў Браслаўскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Віцебскім, Пастаўскім, Чашніцкім і іншых раёнах. У цэлым па вобласці за апошнія 4 гады толькі па 38 участках пададзены заявы ў суд пры тым, што тэрміны будаўніцтва перавышаны па 500.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №3 ад 15. 01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *