Учим правила – с 1 сентября вступает в силу новая редакция «Правил белорусской орфографии и пунктуации»

Культура Образование Общество

Пішам так, як гаворым
З 1 верасня ўступае ў сілу новая рэдакцыя “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Варта заўважыць, што гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя скіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, што найбольш адпавядаюць фанетычнаму ладу беларускай літаратурнай мовы. Гэта яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем.
Неабходнасць падобных новаўвядзенняў абумоўлена наступным:
Звод “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, выдадзены ў 1959 го-дзе, ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
Паколькі правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, то ён не можа працяглы час заставацца без змяненняў.
У падрыхтаваным праекце новай рэдакцыі “Правілаў…” істотна ўдакладнены фармулёўкі, адноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. Істотна зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове ў школе. У прыватнасці:
1. Істотна пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў (адажыа, трыа).
2. Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад, універсітэт але ва ўніверсітэце.
3. Спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
4. Унесены карэктывы ў правілы напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з агульным прынцыпам акання і сучаснай моўнай практыкай.
5. Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар.
6. Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім, дарэчы, адлюстравана пераважнае ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-), а не –ірава- (-ырава-).
Прапанаваны таксама іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым.
“Роднае слова”,  2009, №1.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *