5 мая – День печати в Беларуси

Новости Общество

5 мая – Дзень друку

Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі Шумілінскага раёна!
5 мая краіна адзначае Дзень друку. Друкаванае слова ва ўсе часы мела важнае значэнне ў жыцці грамадства. Перадаючы дыханне эпохі, адлюстроўваючы значныя і паўсядзённыя падзеі, вы дапамагаеце людзям адчуваць пульс часу і жыцця.
Ваша адказнасць, імкненне аб’ектыўна адлюстроўваць падзеі, павага да чытачоў з’яўляюцца аб’ектыўным фактарам фарміравання грамадскай думкі.
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Жадаем вам моцнага здароўя, новых творчых удач і дасягненняў, разумення і падтрымкі чытачоў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №34 ад 04.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *