Педагогическую семью Шумилинского района пополнили 14 молодых специалистов

Главное Молодёжь Новости Образование Общество

Новыя твары ў знаёмых сценах:каго сёлета прынялі школы і сады Шуміліншчыны

У сістэму адукацыі раёна прыйшло 14 маладых спецыялістаў. 14 розных характараў, свежых поглядаў і надзей, якія цяпер будуюць сваю прафесійную біяграфію на Шуміліншчыне.

ВДУ імя П. М. Машэрава, Полацкі дзяржаўны педагагічны каледж і Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж далі раёну моцны кадравы дэсант. Толькі адна дзяўчына прыехала з Магілёва — прывезла з сабой дыплом бібліятэкара.

Самая вялікая  школа раёна — СШ №1 г.п. Шуміліна — прыняла адразу чатырох навічкоў. Гэта Анастасія Чэрнікава (замежная мова), Лада Матышава (біялогія), Эвеліна Зенькова (фізічная культура і спорт) і Ангеліна Грабянчук (выхавальнік групы падоўжанага дня).

У СШ №2 г.п. Шуміліна сярод навічкоў апынулася прадстаўніца кніжнага свету — Анастасія Ісаева, выпускніца Магілёўскага каледжа мастацтваў. Яна ўжо ператварае бібліятэку  ў прастору адкрыццяў і спазнання новага. Побач з ёй — Ульяна Тычко, якая будзе выхавальнікам групы падоўжанага дня.

Башнеўская БШ атрымала двух спецыялістаў: Таццяну Дзямідзенка (выхавальнік дашкольнікаў) і Ульяну Шаўнёву (настаўнік фізічнай культуры і спорту). У Амбросавіцкай БШ з’явіліся  Віялета Пракапчук (настаўнік нямецкай мовы) і Людміла Кухто (выхавальнік).

Сады — таксама з папаўненнем. Тры дзяўчыны-выхавальніцы раз’ехаліся па трох кропках: Яна Дземянёва — у Шумілінскі дзіцячы сад №3, Ангеліна Пецюкевіч — у Шумілінскі дзіцячы сад №2, Паліна Крузе — у Мікалаеўскі сад.

Валерыя Каніна сваю працоўную біяграфію пачала юрысконсультам у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Маладыя спецыялісты  толькі пачынаюць свой працоўны шлях, але кожны з іх з упэўненасцю глядзіць у будучыню.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *