Обальская гарпасялковая бібліятэка адзначыла свой 90-гадовы юбілей

Главное Культура Новости

90 год: усё толькі пачынаецца

Обальская гарпасялковая бібліятэка адзначыла свой 90-гадовы юбілей. У мінулую пятніцу ў бібліятэцы прайшлі ўрачыстасці з гэтай нагоды.

У фае бібліятэкі для ўсіх прысутных была арганізавана тэматычная выстава «Бібліятэка. Час. Мы…».
– Мы рады бачыць вас у нашым доме, на нашым свяце, – віталі гасцей свята загадчыца бібліятэкі Марына Шавяка і бібліятэкар Наталля Будневіч. – Сёння ў цэнтры ўвагі наша імянінніца – Обальская гарпасялковая дзяржаўнай установы культуры «Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Сёння мы ўсе разам святкуем 90-ы юбілей!

Вольга Шаўнёва віншуе Марыну Шавяка з 90-гадовым юбілеем бібліятэкі.

Падчас святочнага мерапрыемства ўзгадавалася гісторыя бібліятэкі. Вясковая хата-чытальня ўзнікла ў сяле Обаль у 1931 годзе. Яна была размешчана ў маленькім пакоі памерам прыблізна 15 кв. метраў. Кніжны фонд складаў 60 кніг. Загадчыцай была Ліснеўская Матрона Іванаўна, якая мела адукацыю 4 класы. Асноўнымі чытачамі былі настаўнікі. У 1932 годзе паставілі задачу ліквідаваць непісьменнасць. Таму вырас попыт на літаратуру. Матрона Іванаўна пачала браць кнігі з раённай і абласной бібліятэк. Перад вайной кніжны фонд хаты-чытальні склаў пры-кладна 1500 кніг. У 1947 годзе за ўзорную работу бібліятэка была ўзнагароджана рэспубліканскай прэміяй і граматай. Пры хаце-чытальні была створана лектарская група, у якую ўваходзілі настаўнікі, медыцынскія работнікі і іншыя. Яны чыталі лекцыі, праводзілі гутаркі на навуковыя і палітычныя тэмы ў калгасах Обальскага сельскага савета. У 1957 годзе ў бібліятэцы было 200 чытачоў, пераважна калгаснікі навакольных вёсак, рабочыя і служачыя цагельнага завода і торфапрадпрыемства імя Даўмана. А ў 1976 годзе дзве бібліятэкі (прафсаюзную бібліятэку пры торфапрадпрыемстве імя Даўмана і Обальскую сельскую бібліятэку) аб’ядналі ў адну. Была створана Обальская гарпасялковая бібліятэка.
Сёння кніжны фонд бібліятэкі складае 7 300 асобнікаў, выпісваецца 7 найменняў газет і 11 часопісаў. Абслугоўвае бібліятэка 1450 чытачоў.
Калектыў бібліятэкі з нагоды свята віншавалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва, дырэктар Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Барабанава, в.а. старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў. Дапоўнілі святочную атмасферу разнастайныя канцэртныя нумары, у тым ліку і ад вядомых обальскіх калектываў «Гарэзнікі» і «Абалянка».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №81 ад 19.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *