Прыйсці і прагаласаваць за Канстытуцыю

Актуалии

Прыйсці і прагаласаваць за Канстытуцыю

Валянціна Лабейка, старшыня адасобленага падраздзялення Шумілінскага раёна Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза:

– У многіх краінах мяняюцца і дапаўняюцца Канстытуцыі. У Асноўным законе нашай рэспублікі таксама былі карэкціроўкі, але з таго часу прайшло нямала гадоў. А рэаліі сучаснасці патрабуюць навізны. Падабаецца, што ў новым варыянце Канстытуцыі ўдзелена ўвага не толькі палітычным пытанням, але і сацыяльнай сферы. Значна дапоўнены артыкулы, прысвечаныя людзям з абмежаванымі магчымасцямі і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Як сельскаму працаўніку мне даспадобы, што ў Асноўным законе многа льгот прапісана моладзі, спадзяемся, яна будзе прыязджаць працаваць у сельгаспрадпрыемствы і застанецца тут. Не сумняваюся, што жыхары раёна прыйдуць на рэферэндум, каб аддаць свой голас за абноўлены праект Канстытуцыі.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2022 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *