Слово пастыря в Великий пост

Духоўнае

У Вялікі пост
27 лютага пачаўся Вялікі пост. Самая першая запаведзь, дадзеная першым людзям у раю, была запаведзь пра пост. Пасціліся праведнікі, св. Іаан Прадцеча, сам Ісус Хрыстос пасціўся сорак дзён перад выступленнем на пропаведзь, па прыкладзе чаго ўстаноўлены і наш сарака-дзённы Вялікі пост.
Пост заключаецца не толькі ў тым, каб абмежаваць ці замяніць скаромную ежу на посную, але і ў тым, каб абмежаваць сябе ў празмернасцях і прыхамацях, напрыклад, устрымлівацца ад асуджэнняў, гневу, раздражняльнасці, ад курэння, п’янства і іншых грахоўных звычак.
Царква патрабуе ад нас і духоўнага посту, калі трэба клапаціцца пра падаўленне і выкараненне сваіх дурных схільнасцей, жаданняў. З гэтай нагоды св. Іаан Златавуст гаварыў: “Ты не можаш пасціцца? Але чаму ты не можаш дараваць крыўду твайму ворагу? Перамяні свой нораў: калі ты злы, старайся быць лагодным; калі помслівы — не помсці; любіш брыдкасловіць і пляткарыць — устрымайся. І наадварот, рабі ў дні посту больш дабра, будзь спагадлівым, больш ахвотна дапамагай тым, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу”.
Ва ўсіх накірунках пост адкрывае шырокае поле для работы над самім сабой.
Прымірэнне з усімі, дараванне ўсім — гэта і ёсць першая, галоўная і неабходная ўмова прымірэння нашага з Богам, ачышчэння і апраўдання ад грахоў.
Іерэй Фёдар Пучынскі, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *