В оплате за газ ОКЗ переходит на российский рубль

Новости Экономика

За газ – расійскімі рублямі

У разліках за газ з 1 красавіка Беларусь пераходзіць на расійскія рублі. Урад краіны  адзначыў, што насельніцтва не адчуе розніцы ад новаўвядзення, а вось для прадпрыемстваў змяненні будуць істотнымі. Обальскі керамічны завод – адно з прадпрыемстваў нашага раёна, якому для вытворчасці прадукцыі неабходна вялікая колькасць «блакітнага паліва».  – З расійскімі пакупнікамі ў нас надзейныя і трывалыя шматгадовыя сувязі, – расказвае дырэктар Обальскага керамічнага завода Павел Манак. – За прадукцыю з намі яны разлічваюцца толькі ў расійскіх рублях, такая сістэма аплаты была заўсёды.

Прадукцыя завода запатрабавана на будаўнічым рынку Ра-сійскай Федэрацыі, мы адпраўляем на экспарт у Расію каля 60%  выпускаемай цэглы.

Павел Манак поўнасцю падтрымлівае рашэнне аб пераходзе на аплату за газ расійскімі рублямі. Да гэтага за энерганосьбіты завод разлічваўся беларускімі рублямі па курсе долара. «Вытворчасць цэглы энергаёмістая, – адзначае дырэктар ОКЗ. – Менавіта плацяжы за газ і электраэнергію складаюць большую частку затрат. Пры стабільных курсах валют можна прагназаваць сваю работу, а вось пры рэзкіх скачках гэта праблематычна. Так, напрыклад, мы планавалі, што за энерганосьбіты будзем штомесячна плаціць каля 350 тысяч беларускіх рублёў, але ў сакавіку долар скокнуў – у выніку рахунак за спажытыя газ і электраэнергію склаў 500 тысяч рублёў. Вось і атрымліваецца, што кожны скачок валют – праблемы для прадпрыемства. На мой погляд, нам даўно ўжо трэба было “прывязацца” ў разліках да ра-сійскага рубля».

Пераход на расійскую валюту азначае, што з грашовага ланцуга знікае трэцяя валюта –  долар ЗША, і для Обальскага керамічнага завода гэта вялікі плюс.

«Зразумела, што калі дзяржава набывала газ за долары, то і мы вымушаны былі разлічвацца за энерганосьбіты той жа валютай, – канстатуе Павел Іванавіч. – Спадзяюся, што ўжо за гэты месяц мы будзем разлічвацца са спажытыя газ і электраэнергію расійскімі рублямі. Такім чынам мы пазбавімся валютных рызык, звязаных са змяненнямі курсаў. А разам з гэтым атрымаем упэўненасць у стабільнай рабоце Обальскага керамічнага завода».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *