Выпускники Никитихинской школы выбирали свою будущую профессию

Образование

“Усе прафесіі ў госці да нас”
Сацыёлагі падлічылі, што прыкладна 40% моладзі з-за недасведчанасці аб прафесіі абіраюць справу не па сваіх інтарэсах, схільнасцях, здольнасцях. Педагогі Мікіціхінскай СШ распрацавалі праект, згодна з якім быў прынцыпова зменены падыход да прафарыентацыі вучняў. Апошні дзень лютага запомніцца надоўга хлопчыкам і дзяўчынкам. У гэты дзень у школе прайшло цікавае мерапрыемства “Усе прафесіі ў госці да нас”.
На працягу дня практычна ў кожным класе вялася гаворка пра самыя розныя прафесіі. Для вучняў 2-4-х класаў праводзіўся клуб вясёлых і знаходлівых. Класныя кіраўнікі Т. К. Галуза, Л. М. Князева, С. М. Рудзькова падрыхтавалі развіваюча-пазнавальныя віктарыны. Да конкурсу малюнкаў вучні падрыхтавалі работы па тэме “Кім я хачу быць”. Да дзяцей завітала повар школьнай сталовай Марыя Антонаўна Барысевіч, расказала пра сваю прафесію.
Для вучняў 5–6-х класаў іх класны кіраўнік Т. А. Чарткова падрыхтавала цікавую віктарыну “Ёсць многа прафесій добрых і важных”. А сямі-васьмікласнікі з задавальненнем праглядзелі прапанаваны ім класным кіраўніком М. М. Вераціла відэафільм “Дарогі, якія мы выбіраем”.
Вучняў 9-11-х класаў запрасілі на сустрэчу ў актавую залу школы. Прадстаўнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. К. Гулюта расказала будучым выпускнікам пра вакансіі, якія ёсць на прадпрыемствах раёна, пра тое, як атрымаць прафесію праз цэнтр занятасці, што важна ведаць, выбіраючы прафесію. Расказалі пра свой выбар, патрабаванні, асаблівасці і ўмовы працы майстар будаўнічых работ з “Лаўжанскага” С. В. Караткевіч, будучы педагог-псіхолаг, студэнтка 5 курса ВДУ А. І. Сініцкая, участковая медсястра Т. І. Скрыпкіна і акушэр А. А. Красоўская з Мікіціхінскага ФАПА.
Вучні Мікіціхінскай школы паказваюць добрыя вынікі пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія вучэбныя ўстановы. Хочацца спадзявацца, што работа педагагічнага калектыву па прафарыентацыі дапаможа выпускнікам школы абраць свой шлях у прафесію.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *