Память жертв фашизма почтили представители Шумилинского и Бешенковичского районов 22 июня

Главное Общество

«Памяць сэрца» – памяць жывая

22 чэрвеня прадстаўнікі двух раёнаў – Шумілінскага і Бешанковіцкага – сабраліся на брацкай магіле ў лясным масіве на беразе Заходняй Дзвіны, ля помніка ахвярам генацыду яўрэяў у Бешанковічах. Тут прайшло мерапрыемства памяці «Сюды прыносяць камяні, а не кветкі». У рамках патрыятычнага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Памяць сэрца» хлопцы і дзяўчаты з Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў запалілі лампадкі ў знак памяці ахвяр гадоў Вялікай Айчыннай вайны.
Па яўрэйскай традыцыі, каб ушанаваць памяць памерлых, на могілкі паклалі каменьчыкі, якія сімвалізуюць вечнасць, – гэта знак смутку і жалобы. А напярэдадні тут былі праведзены работы па навядзенні парадку – такую добрую справу зрабілі валанцёры і мясцовыя жыхары.
Пра яўрэйскае гета расказаў прысутным супрацоўнік Бешанковіцкага музея Станіслаў Лявоненка. Ён нагадаў пра раніцу 11 лютага 1942 года, калі амаль тысячу яўрэяў вялі на расстрэл. Сотню з іх расстралялі па дарозе, астатніх – на беразе Дзвіны, дзе загадзя была выкапана яма даўжынёй у дзесяць метраў…


Надалей урачыстае мерапрыемства прадоўжылася каля памятнага знака ў гонар 186-й стралковай дывізіі. Слова трымаў старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ён адзначыў, што суседнія раёны – Шумілінскі і Бешанковіцкі – адзіныя ў сваіх памкненнях да міру і дабра. Нас аб’ядноўваюць агульныя карані, агульная памяць, сяброўства і таварыства. І да мерапрыемства работнікі культуры Бешанковічаў і Шуміліна таксама рыхтаваліся разам.
Вядучыя расказалі пра нямецкіх агрэсараў, якія з’явіліся ў Бешанковіцкім раёне 4 ліпеня 1941 года, як вяліся жорсткія баі, а да 9 ліпеня ўся тэрыторыя была акупавана. З 5 па 9 ліпеня рубеж Гняздзілава-Кардон, на правым беразе Дзвіны, насупраць Бешанковіч, абараняла 186-ая стралковая дывізія, якая згубіла ў няроўнай схватцы з ворагам каля 40% асабістага саставу. У гонар салдат-абаронцаў у 2015 годзе тут быў устаноўлены помнік. Ля яго прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Памяць жывая». Прадстаўнікі двух раёнаў чыталі вершы пра вайну, спявалі песні. Яны краналі да глыбіні душы, бо праслаўлялі наш край, мужнасць салдат, гераізм савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *