В райотделе МЧС подвели конкурса «Спасатели глазами детей»

Образование Общество

Работа Шеваровой Даши (Шумилинский ясли-сад №1)

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”
У студзені-лютым у раёне праводзіўся конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У конкурсе прынялі ўдзел выхавальнікі дзіцячых садкоў і вучні школ раёна з 32 устаноў. Усяго на конкурс было прадстаўлена 19 падзелак, 86 малюнкаў, 5 плакатаў, 3 талісманы, 7 вершаў, 4 казкі і 4 апавяданні.
Камісія вырашыла прысудзіць першае месца за конкурс малюнкаў: у малодшай групе Анастасіі Пятровай (Мішневіцкі д/с) і Арцёму Гаршкову (яслі-сад №2 г. п. Шуміліна),  у сярэдняй групе Дар’і Сіроткінай (Льнозаводская школа), у старэйшай групе Дзіяне Ермаловіч (Кардонская СШ).
У конкурсе плакатаў лепшая работа ва ўдзельнікаў гуртка “Умелыя рукі” (Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва). У намінацыі “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі” першае месца заняў Віктар Гужын (“Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”).
У конкурсе падзелак першае месца прысуджана: у малодшай групе Дар’і Шаваравай (яслі-сад № 1 г.п. Шуміліна), у сярэдняй групе  – гуртку “Майстар” (“Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”) і Уладзіміру Дэцыку (Обальская СШ).
Лепшы талісман зрабіла Людміла Навумава (Суравенская школа). А вось у намінацыі “Верш, сачыненне, апавяданне” першых месцаў не прысуджана, другое заняла  Ірына Масько з Язвінскай СШ.
Усім пераможцам будуць уручаны каштоўныя падарункі.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння Шумілінскага РАНС.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *