Пилотный проект по изучению последствий КОВИДа реализуется в Шумилинском районе

Здоровье Молодёжь

Практыкумы для медыкаў і родных па доглядзе за хворымі

 Згодна з канцэпцыяй рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030» і дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады» з ліпеня бягучага года ў нашым раёне рэалізуецца міжнародны пілотны праект па правядзенні скрынінгу посткавіднага сіндрому і выяўленні ранніх кагнітыўных парушэнняў у насельніцтва Шуміліншчыны з прымяненнем сістэмы штучнага інтэлекту MeDiCase.

У рамках ажыццяўляемага праекта спецыялiстами ЦРБ і ВДМУ праведзена              значная работа, пратэсціравана вялікая колькасць насельніцтва. На мінулым тыдні куратары праекта – доктар медыцынскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі ВДМУ, галоўны пазаштатны герыятр галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Таццяна Аленская і старшы выкладчык гэтай кафедры ўрач-неўролаг Ала Валуй правялі ў Шуміліне адукацыйна-практычны семінар.

Медыкі арганізавалі навучальныя практыка-арыентаваныя заняткі для фельчараў, медыцынскіх работнікаў тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ, сацыяльных работнікаў ТЦСАН, людзей, якія даглядаюць ляжачых родных. У цэнтры ўвагі былі пытанні арганізацыі догляду за пацыентамі пасля інсульту, з кагнітыўнымі парушэннямі і дэменцыяй. Дэменцыя не ўзнікае раптоўна, зазначылі медыкі, яна развіваецца паступова, таму вельмі важна выявіць хваробу на пачатковых стадыях, на стадыі кагнітыўных праяў.

Ала Валуй прачытала ўдзельнікам семінара лекцыі і правяла майстар-класы па эргатэрапіі, якія непасрэдна павінны дапамагчы ў рабоце з хворымі, аблегчыць і палепшыць догляд за пацыентамі.

Таццяна Аленская ў гэты дзень аказала кансультацыйную дапамогу жыхарам нашага раёна, у якіх былі выяўлены посткавідныя парушэнні. Для іх былі распрацаваны індывідуальныя планы рэабілітацыі і лячэння з прадастаўленнем бясплатных лекаў.

  Святлана Лінкевіч, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ:

 – Гэта мерапрыемства стала адным з этапаў рэалізацыі маштабнага праекта. Прыемна адзначаць, што нам пашчасціла стаць інаватарамі і супрацоўнічаць з Маскоўскім Цэнтрам прафесара Вараб’ёва, дзякуючы чаму Шуміліна выйшла на міжнародную дысцыплінарную работу. Мы першымі правялі ацэнку якасці жыцця і аб’ектывізацыю сімптомаў у пацыентаў з посткавідным сіндромам сярэдняй і старэйшай узроставых груп з прымяненнем сістэмы штучнага інтэлекту MeDiCase.

  Таццяна Аленская:

 – Як паказалі даследаванні, 30% абследаваных у Шумілін-скім раёне пацыентаў маюць посткавідны сіндром, з іх амаль 30% – людзі сталага ўзросту і амаль 40% – людзі да 60 год. Аказалася, праяўленні ў апошняй узроставай групе нават больш закранулі, чым людзей сталага ўзросту, на якіх мы звярталі больш увагі. Цяпер задача куратараў праекта – распрацаваць план дзеянняў па медыка-сацыяльнай рэабілітацыі пацыентаў. І ўжо потым – правесці паўторны скрынінг.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *