Определились победители районной спартакиады по настольному теннису, шашкам и бадминтону

Образование Спорт, туризм

Працягваецца раённая спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў. У шасці з дзесяці відах спорту вызначыліся пераможцы.

Па традыцыі цікавым і ўпартым выдаўся турнір па настольным тэнісе. На гэты раз ён падарыў даволі шмат нечаканасцяў: некаторыя фаварыты не здолелі трапіць нават у прызавую тройку. У мужчын прызавая тройка наступная: першае месца – Вадзім Навуменка (Шумілінская СШ №2-Башнёўская школа), другое – Яўген Напрэенка (УП ЖКГ), трэцяе – Васіль Серафімовіч (ОКЗ). Сярод жанчын перамагла Вікторыя Жукава (райвыканкам-СДЮШАР), другой стала Галіна Шчарбакова (Полацкі малочны камбінат), трэцяй – Кацярына Багданава (РАУС-раён газазабеспячэння). У камандным заліку перамаглі тэнісісты з каманды «Райвыканкам-СДЮШАР», другое месца – ва УП ЖКГ, трэцяе – «РАУС-раён газазабеспячэння».

Багата баталій было на спаборніцтвах па шашках. Першыя месцы заваявалі Вольга Шабанава (райвыканкам-СДЮШАР), Генадзь Язымаў (Раён электрычных сетак) і Максім Бучкін (Полацкі малочны камбінат), другой стала Жанна Бякешчанка (Шумілінская СШ №2-Башнёўская школа), трэцімі – Алеся Шарыпава (РАНС-раённы ўчастак электрасувязі) і Аляксандр Гаўрылаў (цэнтр па забеспячэнні бюджэтных арганізацый). У камандным заліку перамагла каманда «Райвыканкам-СДЮШАР», дапоўнілі тройку «Полацкі малочны камбінат» і «РАНС-раённы ўчастак электрасувязі».

У суботу вызначыліся пераможцы па бадмінтоне. Перамагла Ірына Варанцова (Шумілінская СШ №1), другой стала Катарына Дубко (УП ЖКГ), трэцяй – Кацярына Багданава (РАУС-раён газазабеспячэння).

Таксама ў суботу пачаліся спаборніцтвы па баскетболе, у якіх за перамогу змагаецца 7 каманд. Сёння ў спартыўнай зале Шумілінскай СШ №1 баскетбалісты працягнуць змагацца.

   Пасля 6 відаў спорту у выніковай табліцы першая дзясятка наступная:

  1. Райвыканкам-СДЮШАР,
  2. РАУС-раён газазабеспячэння,
  3. РАНС-раённы ўчастак электравязі,
  4. УП ЖКГ,
  5. ОКЗ,
  6. Шумілінская СШ №2-Башнёўская школа,
  7. Шумілінскі лясгас,
  8. Цэнтр па забеспячэнні бюджэтных арганізацый,
  9. Шумілінская СШ №1,
  10. Полацкі малочны камбінат.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *