15 марта шумилинцы вместе со страной отметили День Конституции

2023 – Год мира и созидания Главное Общество

 

 

15 сакавіка шумілінцы разам з усёй краінай адзначылі Дзень Канстытуцыі ўручэннем пашпартоў юным грамадзянам рэспублікі, чэмпіянатам па хуткаснай зборцы спіл-карты Беларусі, выставамі і акцыямі.

У раённы цэнтры культуры, дзе праходзілі галоўныя святочныя мерапрыемствы, сабраліся прадстаўнікі раённых уладаў, члены Маладзёжнага парламента Шумілінскага раёна, школьнікі і педагогі, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, ідэолагі арганізацый і прадпрыемстваў. У фае цэнтра былі разгорнуты інтэрактыўныя выставы-прэзентацыі «Галоўны закон краіны – Канстытуцыя» ад раённай бібліятэкі, «Фінансавая граматнасць» ад «Беларусбанка», святочныя паштоўкі, газеты і часопісы прапаноўваў раённы ўчастак паштовай сувязі, райаддзел МНС нагадваў правілы бяспечных паводзін.

Ведай сваю краіну

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання БРСМ правяла камандны чэмпіянат па хуткаснай зборцы спілс-карты Беларусі. Шэсць каманд па пяць чалавек – ад Маладзёжнага парламента і сярэдніх школ раёна – складвалі карту нашай краіны са 118 фрагментаў-раёнаў. Чэмпіёнам стала каманда «Пілігрымы» Шумілінскай СШ № 2 імя А. І. Дубасарскага – падлеткі справіліся з заданнем за 1 хвіліну 47 секунд. На другім месцы каманда «Зорачкі» Шумілінскай СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка (2 хвіліны 41 секунда), трэцяе месца ў каманды «Обаль-сіці» Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай (2 хвіліны 47 секунд).

Усебеларуская акцыя

Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў стала традыцыйная ўсебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь», падчас якой пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь былі ўручаны 13 школьнікам, якім споўнілася 14 год.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч адзначыў:

– Вось ужо год дзейнічае абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Ёсць сімвалы дзяржавы – герб, сцяг, гімн, сярод іх і Канстытуцыя – Асноўны закон, які вызначае напрамкі развіцця дзяржавы, дае гарантыі грамадзянам на працу, адукацыю, ахову здароўя і іншыя, але пры гэтым накладае на грамадзян абавязкі, якія неабходна выконваць.

Наша дзяржава маладая, але яна мае глыбокія гістарычныя карані. Таму сёння, уручаючы маладым грама­дзянам краіны пашпарты, хачу выказаць ім самыя добрыя пажаданні і ўпэўненасць у тым, што яны будуць годнымі прадаўжальнікамі спраў бацькоў і дзядоў, будуць годна выконваць свае абавязкі грамадзяніна.

Старшы інспектар групы на грамадзянстве і міграцыі РАУС Фёдар Пастаялкін уручыў юным шумілінцам пашпарты, а Мікалай Будневіч – падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Да віншаванняў далучыўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, які ад імя раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» павіншаваў усіх з дзяржаўным святам. Ён падкрэсліў, што ў традыцыях «Белай Русі» адзначаць найбольш актыўных грамадзян і ўручыў падарунак вучаніцы Амбросавіцкай школы Марыне Куляшовай, якая актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы, а 15 сакавіка адзначае дзень нараджэння.

Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў мерапрыемстваў падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *