В хозяйствах Шумилинского района начали строить новые профилактории для телят

Сельское хозяйство

Прафілакторыі для цялят

У гэтым годзеплануюць пабудаваць прафілакторыі для цялят ля фермы Лявонава КУСГП «Ульскі» і ля фермы Цаўі сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае», расказала галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ганна Ратке.

У «Лаўжанскім» прыступілі да будаўніцтва яшчэ ў мінулым годзе – ля фермы Цаўі ўзвялі фундамент. Далейшыя работы бу-дуць працягнуты сёлета. А вось ў Лявонаве мяркуюць узводзіць прафілакторый “з нуля”. «Мы дамовіліся з лясгасам, які паставіў нам неабходныя будаўнічыя матэрыялы, – расказала дырэктар КУСГП “Ульскі” Валянціна Лабейка. – Мяркуем сіламі ўласнай брыгады пабудаваць прафілакторый на 60 галоў».

Праз тыдзень абяцаюць пачаць работы па пашырэнні прафілакторыя ля фермы Непароты ААТ «Прыазёрны мір». «Ранейшага прафілакторыя, які разлічаны на 23 цяляці, нам аказалася мала, таму будзем займацца рэканструкцыяй, – паведаміў в.а. дырэктара ААТ “Прыазёрны мір” Мікалай Жыгуноў. – Пасля пашырэння будзе зроблена яшчэ дадаткова 20 месцаў для маладняку. Улічваючы выдаткі на будматэрыялы, на паліва, рэкан-струкцыя нам абыдзецца прыкладна ў пяць тысяч рублёў».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *