Воспитанники Шумилинской школы искусств делятся впечатлениями о конкурсе

Культура

«Славянскі карагод‑2023»

Міжнародны фестываль-конкурс «Славянскі карагод-2023» прайшоў у Смаленску.

Прадстаўляць Шуміліна ў Расію ездзілі Кіра Гуйдо і Ілья Матвейчук, Андрэй Чарноў, Анастасія Чаброва, Кацярына Сільвестрава, Марына Намеснікава, Кірыл Коцікаў, Іван Ільінец, а таксама навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, для якіх гэты конкурс быў першым у іх музычным жыцці. Менавіта навічкоў мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў фестывалі.

Соф’я Сінякова: «Я зусім не хвалявалася, бо побач са мной была мама, ды і да выступлення разам з настаўнікам рыхтаваліся даўно. Вельмі спадабалася вялікая сцэна. У наступным годзе абавязкова вярнуся зноў, але ўжо за дыпломам 1 ступені».

Сафія Цімашэнка: «Перад выступленнем эмоцыі зашкальвалі, мне вельмі спадабалася вясёлая і актыўная публіка і атмасфера вялікай залы».

Ангеліна Чаплінская: «Вельмі ганаруся тым, што атрымала свой першы дыплом на такім цікавым конкурсе ў іншай краіне. З хваляваннем дапамаглі справіцца словы настаўніка Нэлі Іванаўны Жаваранкавай пра тое, што свой талент і тое, чаму ты навучылася і ўмееш, трэба паказваць іншым, не саромеючыся».

Дар’я Матвейчук: «Прыняць упершыню ўдзел у міжнародным конкурсе для мяне гэта не толькі вялікая радасць, але і адказнасць. Вельмі ўдзячная свайму настаўніку Алене Міхайлаўне Сініцкай за выдатную падрыхтоўку і падтрымку».

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі за творчую ініцыятыву, выканаўчае майстэрства і высокі прафесіяналізм.

Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў прадставіла 12 нумароў, падрыхтаваць якія дапамаглі настаўнікі Нэлі Жаваранкава, Алена Сініцкая і Алена Фёдарава.

Вялікую падзяку ўсе ўдзельнікі, настаўнікі і дырэктар ДШМ Алена Сцяпанава выказваюць бацькам, а таксама дырэктару СДЮШАР Алегу Асташонку, які прадаставіў транспарт для ўд-зелу ў конкурсе.

Дар’я ЧАПУРНОВА, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *