Творческую визитку Шумилинского района представили работники культуры

Актуалии Культура

Творчая візітка Шуміліна
Гукі духавога аркестра разліваліся па вуліцы Луначарскага, выходзілі на Кароткіна, Ленінскую,
зачароўвалі, вабілі да сябе прахожых. Што ж там такое ладзіцца ў Доме культуры?
Аказваецца, гэта Шуміліна прэзентавала сваю творчую праграму-візітку. Трэба сказаць, што ў вобласці праходзіць агляд-конкурс творчых праграм-візітак райцэнтраў Віцебшчыны, у сувязі з чым шаноўнае журы конкурсу завітала і да нас.
У візітку Шуміліна, нібы ў вянок, упляталі свае творчыя здабыткі самыя заслужаныя творчыя калектывы. Ігралі народны духавы аркестр выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў і сямейны амсамбль Скорынавых. Дом рамёстваў падрыхтаваў шыкоўныя выставы, прысвечаныя святам народнага календара, вітаў гасцей узорны лялечны тэатр “Батлейка”, паказаў адмысловыя вырабы народнага клуба народных майстроў “Спадчына”, узяў у палон непаўторнымі стравамі народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”. Тут жа ў фае прадставіў сябе народны калектыў літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” цэнтральнай раённай бібліятэкі.
А на сцэне ГДК разгарнулася маляўнічае прадстаўленне “Рэзідэнцыя Дзеда Мароза”. І думаецца, што народны тэатр мініяцюр “Буф”, народны фальклорны калектыў “Гульбічы”, вакальная група народнага хору “Світанак”, узорная эстрадная студыя “Асарці” і народны тэатр Шумілінскага ГДК пераканалі прысутных у тым, што ў Шуміліне абавязкова павінна быць рэзідэнцыя Дзеда Мароза, а журы – у тым, што творчая візітка Шуміліна заслугоўвае самай высокай ацэнкі.
Журы ж вынесе свой вердыкт пасля прагляду ўсіх творчых праграм райцэнтраў.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №44 за 07.06.2013 г



5 комментариев по теме “Творческую визитку Шумилинского района представили работники культуры

  1. Теже трубадуры, буфы, свитанки, всё, которому, как мойму деду. Надоело. Что нового, где находки? У нас в культуре клан Матв.Не пускаюць на сцену чужаков. Мы сами з усами. Гении. А чтобы пригласит кого-то из Полацка. Как был Пилигрим. Вы видели, как танцуюць у Стекловолокне?.Посмотрите! Адна папса и фигня

  2. Слыхал я тут про одого Сидара, так тот вроде как не только в школе учился но даже и работал….
    Нармальная у нас культура, где только не бывают, не хуже заезжих гостей. Помните как Лепельские артисты приезжали, а оркестр МВД это вообще диво-дивное. Хотя и новых лиц хочется…

  3. Сидару — ты вообще бываешь когда нибудь нормальным. Без ругни без оскорблений. Чтобы так танцевали как на Стекловолокне знаешь сколько вложить надо. А здесь голый энтузиазм, и результат есть.

  4. Які вынік?? У нас усё на голым энтузіязме. І жывём мы на тым жа голым. А таму спаўзаем да местачковасці. Не трэба баяцца запрашаць, няхай глядзяць нашы, як танцуюць віцебскія і полацкія. А то нам здаецца, што мы схапілі Бога за бараду.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *