5  ЧЭРВЕНЯ  – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

Общество Экология

Фото носит иллюстративный характер.

«Бой пластыкаваму забруджванню»

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя штогод адзначаецца 5 чэрвеня і з’яўляецца для ўсіх эколагаў і прыродаахоўнікаў адным з асноўных спосабаў прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, стымуляваць цікавасць і адпаведныя дзеянні, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя. Тэма 5 чэрвеня 2023 года – «Бой пластыкаваму забруджванню». Дэвіз заклікае нас прыняць меры ў барацьбе з агульнай пагрозай – забруджваннем навакольнага асяроддзя пластыкам.

Што агульнага паміж вярш-няй Эверэста і дном Марыянскай упадзіны? Акрамя таго, што гэта дзве самыя цяжкадасягальныя  кропкі на планеце, але і там выяўлены часціцы пластыку. За апошнія 70 гадоў чалавецтва вырабіла каля 9,2 мільярда тон пластыку, 7 мільярдаў з якіх стала смеццем. Пластык у прыродзе не раскладаецца натуральным шляхам, а распадаецца на больш дробныя палімерныя

часціцы, вядомыя як мікра – і нанапластык. Гэтыя часціцы лёгка распаўсюджваюцца па вадзе і паветры, назапашваюцца ў экасістэмах і па харчовым ланцужку пранікаюць у арганізм жывых істот, у тым ліку і чалавека. Сярэднестатыстычны дарослы ў год удыхае каля 120 тысяч часціц мікрапластыку, а з ежай і вадой паглынае каля 50 тысяч, якія назапашваюцца, як і іншыя забруджвальнікі, у арганізме чалавека. Сляды мікрапластыку былі выяўленыя нават у плацэнце нованароджаных.

Ад забруджвання пластыкам пакутуюць усе экасістэмы і жывыя арганізмы, але самую вялікую шкоду пластыкавыя адходы наносіць акіяну і яго насельнікам. Марскія жыхары

траўміруюцца смеццем, могуць у ім заблытацца і загінуць, блытаюць пластыкавыя пакеты са сваім асноўным відам ежы. І потым гінуць, не ў сілах пераварыць пластык, які забіў іх страўнікі.

Пластык – гэта трывалы і даўгавечны, шмат у чым незаменны матэрыял. Кожную хвіліну ў свеце купляюць мільён пластыкавых бутэлек, а адных толькі пластыкавых пакетаў за год вы-карыстоўваецца больш за пяць трыльёнаў. Палова ўсяго вырабленага ў свеце пластыку першапачаткова прызначана для аднаразовага выкарыстання. 85% гэтых вырабаў аказваюцца на звалках. Самае важнае, што мы павінны зрабіць – скараціць спажыванне аднаразовага пластыку.

Мы, як спажыўцы, павінны мяняць свае звычкі. Часцей выкарыстоўваць шматразовую ўпакоўку. Ад некаторых пластыкавых вырабаў можна наогул адмовіцца – для іх існуюць аналагі з прыродных матэрыялаў: папяровыя пакеты, драўляныя зубныя шчоткі, шкляныя бутэлькі.

Гэта глабальная праблема, і вырашаць яе трэба разам. Толькі так мы зможам змяніць свет да лепшага і даць рашучы бой пластыкаваму забруджванню.

Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *