Стартовал месячник безопасности в период кормозаготовки

Безопасность Сельское хозяйство

Не трэба рызыкаваць здароўем людзей!

12 чэрвеня стартаваў абласны месячнік бяспекі ў перыяд масавых работ па нарыхтоўцы кармоў.

Пытанні вытворчага траўматызму, тыпавыя парушэнні заканадаўства былі разгледжаны на пасяджэнні раённай камісіі па ахове працы. Пра парушэнні па ахове працы, выяўленыя мабільнай групай райвыканкамаў гэтым годзе, расказала старшыня камісіі Святлана Цімашэнка. Так, у некаторых сельгасарганізацыях знятыя з тэхнікі вузлы і агрэгаты не ўстанаўліваюцца на спецыяльныя падстаўкі, а замест гэтага выкарыстоўваюцца драўля-ныя калодкі, блокі і іншыя спадручныя матэрыялы. Пры правядзенні рамонту або тэхабслугоўванні тэхнікі пад колы часта не ўстанаўліваюцца супрацьадкатныя ўпоры, што недапушчальна па тэхніцы бяспекі. Была акцэнтавана ўвага і на тое, што дэманціраванае абсталяванне і агрэгаты, а таксама шыны павінны захоўвацца ў спецыяльна адведзеных месцах.

Частае парушэнне для нашага раёна – наяўнасць лесвіц без пазначанай даты выпрабавання, якія як след не замацаваны сцяжнымі балтамі. Святлана Віктараўна заклікала кіраўнікоў прадпрыемстваў, прафсаюзныя арганізацыі, інжынераў па ахове працы выправіць і пракантраляваць сітуацыю па дадзеных парушэннях. Не трэба рызыкаваць здароўем і жыццём людзей.

А раённаму аб’яднанню прафсаюзаў і райкаму прафсаюза работнікаў АПК указала трымаць на строгім кантролі забеспячэнне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый спецадзеннем.

Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Павел Загацкі расказаў, што за пяць месяцаў у раёне не дапушчана выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам. Аднак здарыліся тры няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія не адносяцца да цяжкіх. Так, два тынкоўшчыкі ПМК-70 атрымалі хімічныя апёкі пальцаў рук. Інструкцыі па ахове працы парушылі самі пацярпелыя. Пацярпела і аператар машыннага даення КУСГП «Сіроцінскі», якую ўдарыла карова. Сітуацыя непрадказальная, тут няма віны службовых асоб і пацярпелай.

На пасяджэнні прысутнічаў галоўны дзяржінспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксей Мацюшкоў. У сваім выступленні ён заклікаў кіраўнікоў арганізацый і службовых асоб узмацніць кантроль па ахове працы, своечасова правяраць веды і праводзіць адпаведныя інструктажы, закупляць сродкі індывідуальнай аховы.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *