Хозяйства Шумилинщины приступили к уборке озимого рапса

Сельское хозяйство

Першым выспеў рапс

У ААТ «АграБаравінка» ўборачную ў гэтым годзе пачалі з азімага рапсу – ён выспявае раней, чым азімыя зерневыя.

У пачатку тыдня работы вяліся на палетках ля вёскі Саладухі. На адным з камбайнаў працаваў перадавы механізатар Сяргей Гоманаў. «Сёлетняя ўборачная ў маім жыцці 29-я, – расказаў камбайнер. – Гэта толькі здалёк здаецца, што рапс даў небывалы ўраджай. Але высокае сцябло – не паказчык. Зерня ўсё ж малавата». Зразумела, што на ўраджай паўплывала засушлівае надвор’е, але ж мець 12-13 цэнтнераў з гектара гатунку “вітаўт” сёлета – гэта таксама поспех, лічыць начальнік участка Аляксандра Міраненка.

Сергей Гомонов и Александр Новик.

Усяго ў «АграБаравінцы» трэба ўбіраць 97 гектараў азімага рапсу. У гаспадарку на сваёй тэхніцы прыехалі памочнікі з СФГ «Гаспадар» з Крывога Сяла: Аляксандр Новік на камбайне і Віктар Пляшкоў на МАЗе. Абодва вопытныя, маюць за плячыма па трыццаць гадоў працоўнага стажу ў сельскай гаспадарцы.

На днях на рапсавыя палеткі выедзе яшчэ адзін камбайн «АграБаравінкі», на якім будзе працаваць Мікалай Талдыкін.

Наперадзе ў сельгаспрадпрыемства нямала работы: чакаюць сваёй чаргі больш за 200 гектараў азімай пшаніцы і жыта, 290 гектараў аўсу, 100 гектараў зернебабовых.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *