Паважаныя работнікі, ветэраны, пазаштатныя карэспандэнты раённай газеты “Герой працы”!
Прыміце шчырыя віншаванні з 80-годдзем першага выхаду ў свет раённай газеты і прафесійным святам – Днём друку!
Сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Нягледзячы на развіццё Інтэрнету, газеты з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Прэса традыцыйна вызначае грамадскі настрой.
Дазвольце выказаць вам словы прызнання і ўдзячнасці за адказныя адносіны да сваёй справы і плённую працу, на-дзейнае супрацоўніцтва, годнае асвятленне дзеючых падзей, добрую дапамогу ў рашэнні сацыяльна значных задач.
Упэўнены, што дзякуючы адданасці лепшым традыцыям журналістыкі, вы і далей будзеце высока трымаць прафесійную планку, прыцягваючы ўсё больш чытачоў, а раённая газета будзе радаваць жыхароў Шуміліншчыны цікавымі, карыснымі і разна-стайнымі матэрыяламі.
Жадаем усяму калектыву рэдакцыі, пачынаючым журналістам поспехаў у нялёгкай, але добрай справе, новых творчых планаў у журналісцкай дзейнасці, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Надрукавана ў №35 ад 04.05.2012 г.