Сулугуни и гауда родом из Шумилино

Экономика

«Сулугуні» і «гаўда гранд» – з Шуміліна

Участок мелкой фасовки сыров.

З мінулага года Шумілінскі вытворчы цэх адносіцца да ААТ «Полацкі малочны камбінат». «Па сутнасці, з таго часу істотных змен у вытворчасці не адбылося, – кажа начальнік шумілінскага вытворчага цэха Сяргей Шыбакоў. – Працуем рытмічна, без збояў. Людзі стараюцца, калектыў надзейны. Цэх у Шуміліне, Віцебску і полацкая “Сафійка” – адна дружная каманда. Паміж вытворчымі пляцоўкамі існуе ўзаемавыручка. Кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства работу арганізавала так, што пры вялікіх заказах палачане прыязджаюць на дапамогу ў Шуміліна, а мы – да іх. Так, нядаўна нашы ўкладчыкі-ўпакоўшчыкі два дні працавалі ў Полацку. Быў арганізаваны падвоз».

Шумілінскі вытворчы цэх традыцыйна спецыялізуецца на вырабе паўцвёрдых сыроў. Па падліках майстра Галіны Шчэрбаковай, іх («пашахонскі традыцыйны», «галандскі», «расійскі традыцыйны», «кастрамскі», «гаўда» і інш.) за студзень-ліпень выраблена 866 тон. Акрамя гэтага, з мінулага года вырабляюць «сулугуні». Усяго з Шуміліна сёлета паступіла на продаж 39 тон такога сыру.

Выраб «сулугуні» лічыцца працаёмкім працэсам, бо выкарыстоўваецца многа ручной работы: сырная маса рэжацца на палосы ўручную і змяшчаецца ў спецыяльны бункер, дзе адбываецца драбленне, плаўленне і пасолка сырнай масы ў водным растворы, якая потым заліваецца ў спецыяльныя формы. Сыраробы кажуць, што тона «сулугуні» эквівалентна па часе, затратах і працэсах 10 тонам цвёрдых сыроў.

У вытворчым цэху вырабляюць і сыры для плаўлення (сёлета вырабілі 22 тоны), якія з’яўляюцца паўфабрыкатам для вырабу «мацарэлы». Усяго за суткі Шумілінскі вытворчы цэх перапрацоўвае каля ста тон малака. Толькі адна трэцяя частка яго пастаўляецца з сельгаспрадпрыемстваў і прыват-ных малаказдатчыкаў раёна, астатняя сыравіна завозіцца з Чашніцкага, Віцебскага, Аршанскага, Міёрскага, Расонскага раёнаў.

Шумілінскія сыры разыходзяцца ў розныя гандлёвыя кропкі рэспублікі, ёсць дамоўленасць на іх пастаўку ў бюджэтныя арганізацыі Віцебскай вобласці, карыстаюцца яны попытам і ў Расійскай Федэрацыі.

Як паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы ААТ «Полацкі малочны камбінат» Валерыя Сцепанькова, шумілінскія сыры «галандскі», «сме-танковы», «гаўда гранд», «пашахонскі традыцыйны», «сулугуні» разам з іншай прадукцыяй вазілі на выставу «Белагра-2023», якая праходзіла ў чэрвені ў выставачным цэнтры Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Якасць прадукцыі была ацэнена высока. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ўручыў Полацкаму малочнаму камбінату дыплом першай ступені за актыўны ўдзел у выстаўцы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *