Шумилинский участок Полоцкого КХП ведёт приёмку зерна в счёт госзаказа

Сельское хозяйство

Час жніва для Шумілінскага вытворчага ўчастка Полацкага КХП – адказны і напружаны. Сёлета тут прымаюць збожжа, якое гаспадаркі раёна здаюць не толькі на камбінат хлебапрадуктаў, але і на Полацкі малочны камбінат.

Фото носит иллюстративный характер.

У параўнанні з мінулымі гадамі, калі перад вагамі ўчастка нават была чарга з машын, поўнымі зерня, сёлета тут ажыятажу няма. «Самыя першыя рэйсы, дваццацітонныя МАЗы з азімай пшаніцай, да нас прыехалі 31 ліпеня з КУСГП “Ульскі”, – расказала начальнік Шумілінскага вытворчага ўчастка Полацкага КХП Вольга Някрасава. – А на наступны дзень прывезлі пшаніцу з ААТ “Прыазёрны мір”. Зерне дасушваем да 13,5% і загружаем у склады. Чым больш зерня прывязуць на наш участак, тым лепш. Трэба, каб людзям было зімой з чым працаваць».

Пакуль мы размаўлялі, да вагавой пад’ехаў МАЗ з пшаніцай з палеткаў ААТ «Ляжні». Праз некаторы час патэлефанавалі з ААТ «АграБаравінка» і паведамілі, што праз гадзіну на ўчастак яшчэ прывязуць зерне. Работа ідзе!

Дарэчы, сёлета на ўчастак не бралі дадатковых людзей, спраўляюцца сваімі сіламі і ў адну змену. Вольга Мікалаеўна пахваліла за разуменне і добрую работу аператараў Аляксея Белюсева, Віктара Несцярэнку, Сяргея Маханькова, машыніста аўтамабіля-разгрузчыка Віктара Лазуку (на здымку разам з Вольгай Някрасавай).

Зараз на складах участка Полацкага КХП каля 700 тон збожжа (летась на такую ж дату было ў два разы больш). На захоўванне сюды пры-маюць таксама нехарчовае і фуражнае зерне, бо ўмяшчальнасць памяшканняў вялікая – да 7 тысяч тон.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *