Криминал. Происшествия

Происшествия

Грабеж
У раённы аддзел унутраных спраў паступіла заява ад загадчыцы магазіна в. Жданоўка: ноччу магазін абрабавалі. Прапалі гарэлка, віно, піва, шакалад, прадукты харчавання – усяго на суму 6,7 мільёна рублёў. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі, што крадзеж здзейснілі двое мужчын: ураджэнец в. Грабніца і ўраджэнец в. Казьяны. Яны праламалі дах і дахавае перакрыццё і праніклі ў магазін. Злодзеі знойдзены і затрыманы. Шумілінскім аддзелам Следчага камітэта па дадзенаму крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Частка нарабаванага зной-дзена і вернута ў магазін.
Свініна
Жыхарка Шуміліна паведаміла  ў міліцыю, што дом яе маці, які знаходзіцца ў Непаротах, абрабавалі. Злодзеі вырвалі дзвярныя запоры і ўкралі алюмініевы бітон, свініну, іншыя прадукты. Агульны ўрон складае больш за пяцьсот тысяч рублёў.
Бульба
Пацярпела жыхарка в. Пагіршчына: з яе хаты ўкралі пяцьдзесят кілаграмаў бульбы, кірзавыя і гумавыя боты, закаткі. Злодзеі прабраліся ў дом праз уваходныя дзверы. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Сайдынг
Жыхар Наваполацка прыехаў на дачу ў Обаль і жахнуўся: адна з аконных рам была выстаўлена. З хаты злодзеі ўкралі нядаўна куплены сайдынг, слясарны інструмент, цвікі. Міліцыянеры знайшлі грабежніка, ім аказаўся жыхар Обалі. Мужчына заключаны пад варту.
Калонкі
У міліцыю звярнулася жыхарка Ра-сійскай Федэрацыі: з яе кватэры, якая ў Амбросавічах, прапалі акустычныя калонкі. Уваходныя дзверы былі некранутыя. Мяркуюць, што злодзеі прабраліся ў кватэру шляхам падбору ключоў.
Госця
У жыхаркі Шуміліна гасцявала дзяўчына з Лепельскага раёна. Незнаёмая і вельмі “адчайная”. Яна на адыходак украла з курткі гаспадыні 800 тысяч рублёў. Вось так аддзячыла! Як высветлілася, зладзейка раней судзімая за крадзеж і толькі нядаўна вызвалілася з месцаў пакарання.
На жаль, такія выпадкі, калі мала-знаёмыя людзі ці раней судзімыя рабуюць сваіх знаёмых, нярэдкія. Таму супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў пераканаўча просяць жыхароў раёна не запрашаць у свае дамы і кватэры незнаёмых ці падазроных людзей, а тым больш не распіваць разам з імі спіртныя напоі.
Не прыпыніўся
Жыхар в. Баёўка ехаў па вёсцы і не выканаў патрабаванне супрацоўніка ДАІ аб прыпынку. За гэта на мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да трох базавых велічынь. Акрамя таго, вадзіцель ехаў у стане алкагольнага ап’янення. За гэта яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф памерам у дваццаць базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №38 ад 15.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *