Шумилинские музыканты привезли четыре диплома с областного конкурса духовых оркестров

Культура Общество

“Віват, аркестр-2012”
У Лепелі прайшло традыцыйнае абласное свята-конкурс “Віват, аркестр-2012”.  Сёлета яно было прысвечана 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года. У конкурсе прымалі ўдзел 16 духавых аркестраў, а таксама салісты-вакалісты і інструменталісты. Шуміліншчыну прадстаўлялі два калектывы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў – Народны духавы аркестр выкладчыкаў  (кіраўнік А. Ф. Мацвяйчук) і Узорны духавы аркестр  (кіраўнік В. У. Латковіч).
Выступленні абодвух музычных калектываў былі высока ацэнены журы, і дадому шумілінцы прывезлі ажно чатыры дыпломы. Народны духавы аркестр выкладчыкаў стаў лаўрэатам ІІІ ступені, а саліст аркестра Андрэй Крыўцоў за выкананне песні М. Блантэра “Ехаў я з Берліна”  атрымаў Дыплом І ступені. Спецыяльным дыпломам “За выяўленне і развіццё творчага патэнцыялу маладых выканаўцаў” узнагароджаны Узорны духавы аркестр Шумілінскай ДШМ, а яго салістка Маша Жукава за выкананне песні М. Блантэра “Кацюша” атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *