Долги за «коммуналку». Кто рискует остаться без жилья?

Экономика

Хачу – плачу, хачу – не… Хто рызыкуе застацца без жылля?

На жаль, даводзіцца канстатаваць непрыемныя факты: на 1 лістапада ў нашым раёне 956 асабістых рахункаў з 10 169 маюць за камунальныя паслугі пратэрмінаваную запазычанасць у суме амаль 240 тысяч рублёў. Як наладжана работа з неплацельшчыкамі, чым можа закончыцца гісторыя з нежадаючымі плаціць, расказвае кіраўнік групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні насельніцтва Шумілінскага раёна Вольга Ганчар.

Галоўнае, пра што трэба ведаць кожнаму – той, хто не плаціць за паслугі ЖКГ, рызыкуе застацца без жылля. З пачатку года спецыялістамі УП ЖКГ выдадзена 59 папярэджанняў на высяленне. Пакуль рыхтуецца ў суд поўны пакет дакументаў на высяленне, у неплацельшчыкаў застаецца шанс не згубіць жыллё, унёсшы плацяжы. 6 чалавек такімі шансамі сёлета не скарысталіся, і былі выселены з жылля.

Перш чым падаваць хадайніцтва аб высяленні, людзям прапаноўваецца пагасіць даўгі. Прычым, зрабіць гэта можна без выплаты пені. «Калі даўжнік вырашыў поўнасцю разлічыцца з доўгам, ён можа звярнуцца з заявай аб спісанні пені ў групу па разлікова-пашпартным абслугоўванні насельніцтва, затым мы рыхтуем дакументы ў райвыканкам, –– адзначае Вольга Ганчар. – З пачатку года 45 чалавек разлічыліся з даўгамі па квартплаце і былі вызвалены ад пені».

Не плацяць 1 месяц
– 26 чысла кожнага месяца пачынаецца работа з неплацельшчыкамі, якія не ўнеслі плацяжы да 25 чысла, як па-трабуе заканадаўства, – працягвае Вольга Ганчар. – Спачатку працуем з тымі, хто не аплаціў паслугі за адзін месяц.

Тэлефануем асабіста, нагадваем, папярэджваем пра тое, да чаго можа прывесці неаплата паслуг ЖКГ. Большасць спасылаецца на познюю выплату зарплаты, у апошнія дні месяца. Адзначу, што менавіта з гэтай катэгорыяй неабходна шчыльна працаваць, бо яны не злосныя, хаця і сістэматычныя, неплацельшчыкі. Напрыклад, толькі за верасень спецыялісты групы зрабілі каля 900 нагадванняў і папярэджанняў, амаль палова папярэджаных разлічылася з даўгамі.

Не плацяць 2-5 месяцаў
Такіх неплацельшчыкаў на 1 кастрычніка было 259. Гэ-тая катэгорыя звычайна мае падставы мець справы з работнікамі аддзела прымусовага выканання. Спачатку даўжнікам паступае афіцыйнае папярэджанне пра тое, што яны маюць сем дзён на ліквідацыю запазычанасці, у адваротным выпадку ў справу ўключаецца натарыус. Ён робіць выканаўчы надпіс па месцы работы даўжніка, і паралельна адключаюцца вада і электраэнергія. Дарэчы, паўторна падключыцца пасля выплаты даўгоў можна толькі платна. З пачатку года 34 абанентам былі адключаны розныя паслугі. Але і тут хапае падводных камянёў. Практыка паказвае, што такія неплацельшчыкі маюць даўгі па крэдытах, мабільнай сувязі. І толькі пасля аплаты гэтых запазычанасцяў даўжнік будзе разлічвацца па даўгах па квартплаце.

Калі неплацельшчык не працуе, спецыялісты групы звяртаюцца за дапамогай у аддзел прымусовага выканання. «Такія меры ўздзеяння даволі эфектыўныя. З пачатку года было вынесена больш за 700 выканаўчых надпісаў, – расказвае Вольга Ганчар. – Можа быць накладзены арышт на кватэру, аўтамабіль, банкаўскія рахункі, мабільную сувязь і г. д. Так, летам аддзел прымусовага выканання наклаў арышт на паштовыя паслугі шматдзетнай маці Н., якая мела запазычанасць за дом у памеры 800 рублёў. Яна заказала пасылку з рэчамі ў адным з інтэрнэт-крамаў, аплаціла яе. Але пасылку атрымаць не змагла. Забрала яе толькі пасля таго, як заплаціла запазычанасць з пеняй».

Не плацяць 6 і больш месяцаў
271 абанент не плаціць за паслугі ЖКГ 6 і больш месяцаў. Іх агульны доўг складае 210 тысяч рублёў. Гэта злосныя неплацельшчыкі. На іх не дзейнічаюць ні тэлефонныя званкі-угаворы, ні выканаўчыя надпісы натарыуса, ні ад-ключэнне ад паслуг.

Тады спецыялісты групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні насельніцтва хадайнічаюць ва УП ЖКГ аб высяленні даўжніка ў судовым парадку. Як мы адзначалі вышэй, з пачатку года свайго жылля пазбавілася 6 грамадзян.

«Не трэба думаць, што калі грамадзяніна выселілі з кватэры, яму даруецца запазычанасць, – зазначае Вольга Ганчар. – Доўг усё роўна трэба выплаціць. Ёсць у нас абальчанін, якога некалькі год таму выселілі з кватэры. Зараз асноўны доўг у яго складае 1089 рублёў, а пеня – 7481 рубель».

У тэму
Звычайна жыроўкі спажыўцы паслуг атрымліваюць 12-13 чысла месяца. Гэта не зусім зручна, бо многім, пераваж-на бюджэтнікам, зарплата выплачваецца да 10 чысла. І калі прыходзяць жыроўкі, грошай на камуналку амаль не застаецца. Павялічыць прамежак часу для магчымасці апла-ціць за жыллёва-камунальныя паслугі – такую задачу работнікам групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні насельніцтва паставіў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. «Мы імкнёмся выставіць плацяжы як мага раней, – тлумачыць кіраўнік групы Вольга Ганчар. – Да 4 чысла свае дадзеныя нам дастаўляюць пастаўшчыкі (водаканал, УП ЖКГ, энергетыкі і г. д.). Прыкладна да 10 чысла фарміруецца база. Пасля гэтага рыхтуюцца «жыроўкі» і адпраўля-юцца да адрасатаў. Аплату за спажытыя паслугі неабходна правесці да 25 чысла, пасля гэтага штодзённа налічваецца пеня ў памеры 0,3% ад сумы запазычанасці».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *