Беларусь стала второй родиной для семьи беженцев из Донбасса

2023 – Год мира и созидания Людзі і лёсы Общество

Уцяклі ад вайны на Шуміліншчыну

Задаволеная ўсмешка на твары, цішыня, замілаванне прыродай і спакой на душы – усё гэта сям’я Сяменьчанкаў адчула і паспытала дзякуючы пераезду ў Беларусь. Таццяна Сяменьчанка, яе маці і сын, якія жылі ва Украіне, уцяклі ад вайны на Шуміліншчыну.

Калі ў 2014 годзе ва Украіне адбыўся сілавы захоп улады, а неўзабаве і ўзброены канфлікт у Данбасе, жыць там стала жудасна. Таму Таццяна Сяменьчанка разам з сынам Максімам і маці Вольгай Рыгораўнай вырашылі перабрацца ў Беларусь. Выбралі Шуміліншчыну, таму што ў Лескавічах на той час жыла стрыечная сястра Вольгі Рыгораўны, якая і прытуліла сваякоў. Таццяна ўладкавалася прыбіральшчыцай у раён-ную гімназію, 11-гадовы Максім пайшоў сюды вучыцца. А потым ад аддзела па адукацыі сям’і выдзелілі асобнае жыллё.

«Маючы ўкраінскае грамадзянства, мы вымушаны былі ўсё кінуць і з’ехаць з краіны, – кажа Таццяна Анатольеўна. – Жылі мы ў невялікім гора дзе Мікалаеўка Данецкай вобласці. У суседнім горадзе Славянску, які ў чатырнаццаці кіламетрах ад нашага дома, вяліся ваенныя дзеянні. Чуліся стрэлы, выбухі. Мы сабралі рэчы першай неабходнасці ў сумкі і былі напагатове ў выпадку абстрэлу ўцякаць з кватэры. Нават спаць клаліся ў адзенні, каб хутчэй выбегчы. Нас заспакойвалі, што Мікалаеўку не будуць бамбіць, бо тут электрастанцыя. А калі яе адключылі, мы вельмі спужаліся, схапілі сабраныя сумкі, замкнулі кватэру і накіраваліся ў Беларусь».

Сям’я кінула ў Мікалаеўцы кватэру, мэблю, асабістыя рэчы, работу (Таццяна працавала аператарам вязальнага абсталявання). Атрымалі ў Беларусі від на жыхарства, за дзевяць гадоў добра-такі тут абжыліся. За гэты час многае змянілася: Максім вывучыўся на электрыка і працуе ў Жодзіне, Таццяна ўладкавалася на работу ў раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Мы сустрэліся з Таццянай і яе маці ў Лескавічах, дзе яны і жывуць зараз. «Мой бацька па нацыянальнасці быў беларусам, – кажа Вольга Рыгораўна. – Мы некалькі разоў бывалі на Ушаччыне, яго радзіме. А на Шуміліншчыну прыехалі ўпершыню ў 2014 годзе. Мясцовыя людзі ўзяліся нам дапамагаць адзеннем, падарылі стол і стулы. Дзяржава нам аказала аднаразовую грашовую дапамогу, спецыялісты падказалі, як аформіць від на жыхар-тва. У Беларусі мне падабаюцца якасныя смачныя прадукты, якія каштуюць дзешавей, чым ва Украіне. Асабліва люблю хлеб “барадзінскі” і тварожныя сыркі ў шакаладзе».

Таццяна і Вольга Сяменьчанкі палюбілі Лескавічы за прыгажосць і спакой. Тут побач возера, лес, куды ходзяць за грыбамі. Маюць невялікі агарод, дзе вырошчваюць такую ж гародніну, што і ва Украіне. У госці да маці і бабулі з Жодзіна прыязджае Максім.

Вядома, сям’я сумуе па Украіне, дзе пражылі апошнія 43 гады (да гэтага жылі ў Санкт-Пецярбурзе). Калі два гады таму Таццяна ездзіла ў Мікалаеўку за дакументамі і завітала ў сваю кватэру, то ў душы ўсё перавярнулася: шкло ў акне выбітае. Невядома, што б было з сям’ёй, калі б засталіся. Абабіла шыбіну плёнкай і зноў вярнулася ў Лескавічы. Тут новае жыллё, новая будучыня. І яна, вераць Сяменьчанкі, будзе ў Беларусі для іх шчаслівай.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *